Суберын (ад лац.: suber — кара коркавага дрэва) — рэчыва покрыўнай тканкі ў кары некаторых раслін. Рэчыва вельмі складанага складу, блізкае да тлушчаў, уяўляе сабой гліцэрыд фелонавай кіслоты.

У складзе ўтварэнняў робіць іх непранікальнымі для вады, газаў (што тлумачыцца блізкасцю суберыну да тлушчаў), памяншае цеплаправоднасць.

Некаторыя даследчыкі бачаць у суберыне пераходнае рэчыва пры пераходзе клятчаткі (цэлюлозы) у воск. У сумесі з клятчаткай, лігнінам, воскападобнымі рэчывамі і цэрынам суберын утварае корак, надаючы яму тыя ўласцівасці, дзякуючы якім ён у стане служыць ахоўным сродкам супраць залішняга выпарэння, зімовага холаду і пашкоджанняў.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.