У фізіцы субатамныя часціцы — гэта часціцы, нашмат меншыя, чым атам. Разглядаюцца два тыпы субатамных часціц: элементарныя часціцы, якія згодна з сучаснымі тэорыямі не складаюцца з іншых часціц; і састаўныя часціцы. Фізіка часціц і ядзерная фізіка вывучаюць гэтыя часціцы і як яны ўзаемадзейнічаюць. Ідэя часціцы падвергнулася сур’ёзнаму пераасэнсаванню, калі эксперыменты паказалі, што святло можа паводзіць сябе як паток часціц (фатоны), а таксама праяўляць ўласцівасці хвалі.
Гэта прывяло да з’яўлення канцэпцыі карпускулярна-хвалевага дуалізму, якая адлюстроўвае тое, што «часціцы» ў квантавым маштабе паводзяць сябе як часціцы і хвалі. Іншая канцэпцыя, прынцып нявызначанасці, сцвярджае, што некаторыя іх уласцівасці, такія як іх адначасовае становішча і імпульс, будучы ўзятымі разам, не могуць быць дакладна вымераныя. Пазней было паказана, што дуальнасць хвалі і часціцы дастасоўная не толькі да фатонаў, але і да больш масіўных часціц[1].
Зноскі
- ↑ Вайнберг С. Открытие субатомных частиц