Стэфан Эрыксан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 сакавіка 1962 (62 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат | ||||||
Узнагароды |
|
Стэ́фан Э́рыксан (шведск.: Stefan Eriksson; нар. 18 сакавіка 1962, Вестэрос, Швецыя) — шведскі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь (з 23.9.2008 — жнівень 2012).
Біяграфія
Скончыў Інстытут гандлю і эканомікі (1989). Працаваў турыстычным гідам і кансультантам у Шведскім гандлёвым савеце. Затым перайшоў у Міністэрства замежных спраў Швецыі. Працаваў у дыпламатычных прадстаўніцтвах Швецыі ў Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург) і Бельгіі.
З верасня 2005 года — кіраўнік аддзялення Пасольства Швецыі ў Расіі ў Мінску. 12 чэрвеня 2008 года рашэннем шведскага ўраду прызначаны на пасаду кіраўніка дыпламатычнай місіі Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, стаўшы такім чынам першым паслом Швецыі ў Беларусі. 23 верасня 2008 года Стэфан Эрыксан уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнку. 3 жніўня 2012 года беларускі бок прыняў рашэнне не працягваць яму акрэдытацыю.
6 жніўня 2012 года беларускае тэлебачанне абвінаваціла Стэфана Эрыксана ў падрыхтоўцы «арабскай вясны» ў Беларусі, а беларускі МЗС заявіў, што ягоная дзейнасць была накіраваная на «разбурэнне» двухбаковых стасункаў[1].
Ведае беларускую мову. Пераклаў на шведскую творы Васіля Быкава і Уладзіміра Арлова.
Узнагароды
Зноскі
- ↑ belsat.eu
- ↑ Прэмію «Люблю Беларусь» нарэшце ўручылі ляўрэатам . Радыё Свабода (20 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100