Стэфан Тамашавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Stjepan Tomašević | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэфан Бранкавіч | ||||||
Пераемнік | дзяржава далучана да Асманскай імперыі Мехмедам II | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэфан Томаш | ||||||
Пераемнік | дзяржава далучана да Асманскай імперыі Мехмедам II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1438[1] | ||||||
Смерць |
1463 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Катраманічы | ||||||
Бацька | Стэфан Томаш | ||||||
Маці | Вояча | ||||||
Жонка | Maria of Serbia[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Дзейнасць | суверэн | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стэфан Тамашавіч (басн.: Stjepan Tomašević, сербск.: Стефан Томашевић, каля 1438—1463) — дэспат Сербіі, кароль Босніі.
Біяграфія
Стэфан Тамашавіч быў сынам баснійскага караля Стэфана Томаша ад яго першай жонкі Воячы.
У студзені 1458 года памёр дэспат Сербіі Лазар Бранкавіч. Прыхільнікі турак пры сербскім двары абвясцілі новым дэспатам ваяводу Міхаіла Ангелавіча, брат якога быў візірам Мехмеда II, але насельніцтва сербскай сталіцы Смедарава пры падтрымцы правенгерскай партыі прадухіліла гэты пераварот. Міхаіл Ангелавіч быў пасаджаны ў турму, а кіраўніком стаў сляпы Стэфан Бранкавіч. Тады па ініцыятыве венгерскага і баснійскага каралёў у Смедарава быў запрошаны Стэфан Тамашавіч, які павінен быў ажаніцца з дачкой памерлага кіраўніка Аленай і прыняць тытул «дэспата». 21 сакавіка 1459 года адбылося вяселле, пасля якога Алена змяніла імя на больш прымальнае для каталікоў «Марыя», і Стэфан Тамашавіч заняў сербскі трон, але неўзабаве горад быў абложаны туркамі. Смедарава некаторы час абараняўся, але потым быў здадзены пры ўмове, што малады дэспат са світай зможа свабодна пакінуць яго. Сербія была заваявана туркамі, а Стэфан Тамашавіч з жонкай вярнуўся ў Боснію.
10 ліпеня 1461 года сканаў Стэфан Томаш, і Стэфан Тамашавіч стаў новым каралём Босніі. Ён тут жа звярнуўся ў Рым па дапамогу супраць непазбежнага турэцкага ўварвання, і ў лістападзе прыбыў легат ад папы Пія II, які прывёз каралеўскую карону. Гэта было з незадавальненнем успрынята венгерскім каралём Мацвеем Корвінам, але ў 1462 годзе пры пасродніцтве Папы было дасягнута прымірэнне: Стэфан прынёс Мацвею васальную клятву і абавязаўся падтрымліваць яго супраць імператара Фрыдрыха III
У 1463 годзе Стэфан спыніў выплату даніны туркам, і Мехмед II асабіста павёў асманскую армію на Боснію. Стэфан быў палонены ў Ключы, прывезены ў Яйцы і там пакараны смерцю ў месцы, вядомым з тых часоў як «царова поле».
Зноскі
Літаратура
- Сима М. Чиркович «История сербов» — Москва: издательство «Весь мир», 2009. ISBN978-5-7777-0431-3