Стэфан Зан | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1803 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 мая 1859 |
Месца смерці | |
Бацька | Караль Зан[d] |
Маці | Кацярына Зан з Дылеўскіх[d] |
Род войскаў | кавалерыя |
Гады службы | 1831 |
Званне | падпаручнік |
Камандаваў | партызанскі атрад, атрады рэгулярнай арміі |
Бітвы/войны | Паўстанне 1830—1831 гадоў |
Узнагароды і званні |
![]() |
Стэфан Зан (таксама Стэфан Зань) (польск.: Stefan Zan (Zań); 1803, в. Ішкалдзь[3], Навагрудскі павет, Гродзенская губерня — 23 мая 1859, Нантэр, Францыя) — удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, тавянчык, малодшы брат Тамаша Зана.
Паходжанне
Сапраўднае прозвішча самога Стэфана і яго продкаў вымаўлялася мякка — «Зань»[4][5]. У часе вучобы брата Стэфана Тамаша Зана ў Віленскім універсітэце вымаўленне з невядомых прычын пацвярдзела і ў такім выглядзе замацавалася ў літаратуры[6], імаверна, па звычайным недаглядзе аднаго з службоўцаў канцылярыі[5].
Дзед Стэфана Зана — таксама Тамаш — быў бурмістрам у Радашковічах, дзе меў зямельныя надзелы і арандаваў непадалёк адсюль маёнтак Селішча. Продкі Стэфана Зана па матчынай лініі жылі ва Уздзе і былі перайшоўшымі з праваслаўя ўніятамі[7].
Бацька Стэфана — Караль Зан — атрымаў у спадчыну ўладанні ў Радашковічах. Удзельнічаў у паўстання Тадэвуша Касцюшкі і пасля яго здушэння вярнуўся дамоў, але з пачаткам рэпрэсій у дачыненні да паўстанцаў уцякае пад Кёнігсберг[6].
Біяграфія
З 30 красавіка 1831 г. далучыўся да лістападаўскага паўстання ў якасці шэраговага, дзейнічаў на Падоллі, з 4 кастрычніка 1831 года падпаручнік 1 палка кракаўскай конніцы[3]. 5 ліпеня 1831 года быў узнагароджаны Срэбным Крыжам ордэна Virtuti Militari[3]. 5 кастрычніка 1831 года адышоў у складзе корпуса Мацея Рыбінскага ў Прусію[3]. У жніўні 1832 года прыбыў у Францыю, сябраваў з Адамам Міцкевічам, быў тавянчыкам[3]. З 10 снежня 1832 года член Таварыства Літоўскае і зямель Рускіх, пачаткова належаў да закладу ў Буржэ, у 1833 перабраўся ў Парыж[3]. У кастрычніку 1851 жыў у Баціньёле[3]. Памёр у Нантэры[3].
Зноскі
- ↑ Straszewicz J., Les Poloneis et les Poloneises de la Revolution du 29. XI. 1830, Paris 1832
- ↑ На літаграфіі менавіта Стэфан Зан, часта памылкова асоба на літаграфіі асацыюецца з Тамашам Занам, старэйшым братам Стэфана[1].
- 1 2 3 4 5 6 7 8 Удзельнікі паўстання 1830–1831 гг. на Беларусі: Біябібліяграфічны слоўнік / В. В. Гарбачова. — Мн.: БДУ, 2004. — 400 с. — C. 148 — ISBN 985-485-144-3.)
- ↑ Мысляры і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл. / Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Барыс Сачанка (гал. рэд.) і інш.; мастацк. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 434—435. — 671 с.
- 1 2 Марціновіч А. А. Пакутнік за свабоду — «архіпрамяністы» Тамаш Зан // У часе прасветленыя твары: гістарычн. эсэ, нарысы. — Мн.: Полымя, 1999. — С. 292. — ISBN 985-07-0297-4.
- 1 2 Філаматы і філарэты / Укладанне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі пра аўтараў і каментарыі К. Цвіркі,. — Мн., 1998. — С. 197. — 400 с. — (Беларускі кнігазбор).
- ↑ Цвірка, К. Вечны выгнаннік і пілігрым. Жыццё і творчасць Тамаша Зана. — 1994. — № 2. — С. 17—24.
Літаратура
- Удзельнікі паўстання 1830–1831 гг. на Беларусі: Біябібліяграфічны слоўнік / В. В. Гарбачова. — Мн.: БДУ, 2004. — 400 с. — C. 148 — ISBN 985-485-144-3.
- Straszewicz J., Les Poloneis et les Poloneises de la Revolution du 29. XI. 1830, Paris 1832