Стэфан Баторый
Báthory István
Партрэт працы Яна Матэйка
Партрэт працы Яна Матэйка
Зэмбы[d]
Зэмбы[d]
Сцяг Князь Трансільваніі
1571 1576
Папярэднік Ян I Заполья
Пераемнік Крыштаф I Баторы
Сцяг Кароль Польшчы
14 снежня 1575 12 снежня 1586
Папярэднік Генрых Валуа
Пераемнік Жыгімонт III
Сцяг Вялікі князь літоўскі
14 снежня 1575 12 снежня 1586
Папярэднік Генрых Валуа
Пераемнік Жыгімонт III

Нараджэнне 27 верасня 1533[1]
Смерць 12 снежня 1586(1586-12-12)[2][3] (53 гады)
Месца пахавання
Род Батары
Бацька Іштван Баторы
Маці Каталіна Тэлегдзі[d]
Жонка Ганна Ягелонка[4]
Дзеці Вероніка
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэ́фан Бато́рый (венг.: Báthory István, рум.: Ştefan Báthory; 27 верасня 1533, Жыладзішомльё, Трансільванія (цяпер Шымлеў-Сілва́ніей, Румынія) — 12 снежня 1586), кароль польскі, вялікі князь літоўскі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў г. Сіладзьшом’ё ў (цяпер Шымлеў-Сілванэй у Румыніі). Паходзіў з венгерскага роду Баторыяў, з лініі Шом’ё (z Somlyó). Трэці, апошні сын Іштвана Баторы і Каталіны Тэлегдзі. З 15 гадоў на вайсковай службе ў караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда Габсбурга. Разам з ім быў у Італіі, вучыўся ў Падуанскім універсітэце. Пасля вучобы вярнуўся на радзіму, дзе ўжо разгарнулася барацьба часткі венгерскіх магнатаў на чале з прэтэндэнтам на каралеўскі трон Венгрыі Янам Жыгімонтам Запольяі супраць германскага імператара, які адначасова быў і каралём Венгрыі. С. Баторый падтрымаў Запольяі, удзельнічаў у бітвах, набыў вопыт адміністратара, дыпламата і ваеннага камандзіра. Быў накіраваны на чале пасольства ў Вену на мірныя перагаворы з імператарам Максіміліянам II, але падчас перамоў па загаду імператара быў арыштаваны і інтэрніраваны ў Вене на працягу двух гадоў.

Пасля смерці Яна Жыгімонта Запольяі 25 мая 1571 быў абраны князем Трансільваніі, нягледзячы на супрацьдзеянне імператарскага двара. Калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрых Валуа ўцёк у Францыю, Стэфан Баторый выставіў сваю кандыдатуру на сталец Рэчы Паспалітай і быў абраны (снежань 1575). Пры абранні на трон ажаніўся з Ганнай Ягелонкай — дачкой Жыгімонта I Старога. Каранаваны 1 мая 1576, каранаваны на вялікага князя літоўскага ў чэрвені 1576.

Карціна Яна Матэйкі «Стэфан Баторый пад Псковам», 1872.

Зрабіў значны ўклад ва ўмацаванне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняццю яе аўтарытэту ў Еўропе. Умацаваў армію, дзеля чаго стварыў пешае войска для аблог і штурмаў крэпасцей, якое набіралася з замежных жаўнераў-наёмнікаў. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку.

Пры Баторыі кожны трэці сойм праходзіў у Гродне. У ВКЛ замест гаспадарскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацверджаныя шляхецкія выбарныя трыбуналы.

Сваю рэзідэнцыю Стэфан Баторый трымаў у Гродне, у Старым замку. Жыхарам Гродна ён даў пэўныя ільготы. Падтрымліваў сяброўскія адносіны з Каспарам Бекешам.

Памёр у Гродне. З-за таго, што прычына яго смерці выклікала спрэчку паміж прыдворнымі медыкамі, было праведзенае першае на тэрыторыі Усходняй Еўропы анатамаванне трупа гродзенскім цырульнікам Янам Зігуліцам (14 снежня 1586).

Ушанаванне памяці

Адна з цэнтральных вуліц Гродна носіць імя Стэфана Баторыя.

Легенды і паданні

Некаторыя легенды, якія распаўсюдзіліся на тэрыторыі Беларусі, сцвярджаюць аб тым, што Стэфан Баторый даваў найменні беларускім паселішчам. У тым ліку, напрыклад, вёскам Саланое і Мільча, якія знаходзяцца ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці[5].

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Stephen Bathory // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Stefan (Batory, Báthory István) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. «Вёска Мільча, якую назваў кароль Баторы» Архівавана 13 лістапада 2013.Рэгіянальная газета»)

Літаратура

  • Госцеў А. П. Ст́афа́н Бато́рый, Сцяпан Батура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 180—181. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.