Малекула папярэдніка ўсіх прыродных стэроідаў ланастэрола.

Стэро́іды[1] — рэчывы жывёльнага ці радзей расліннага паходжання, якія валодаюць высокай біялагічнай актыўнасцю.

Стэроіды ўтвараюцца ў прыродзе з ізапрэноідных папярэднікаў. Асаблівасцю будовы стэроідаў з’яўляецца наяўнасць кандэнсаванай тэтрацыклічнай сістэмы гонана (ранейшая назва — стэран). Ядро гонана ў стэроідаў можа быць насычаным або часткова ненасычаным, утрымліваць алкільныя і некаторыя функцыянальныя групы — гідраксільныя, карбанільныя або карбаксільныя.

Сярод стэроідаў вядомы стэрыды, стэрыны, вітаміны групы D, жоўцевыя кіслоты, стэроідныя гармоны, сардэчныя гліказіды, стэроідныя алкалоіды і інш. У рэгуляцыі абмену рэчываў і некаторых фізіялагічных функцый арганізма ўдзельнічаюць стэроідныя гармоны.

Зноскі

Літаратура

  • Стэро́іды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 233. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Стэроіды // Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 222. — 287 с. 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
  • Стероиды // Биология: термины и понятия: словарь-справочник для учащихся и абитуриентов / Н. Д. Лисов. Мн.: Народная асвета, 2008. — С. 284. — 303 с. 4 000 экз. — ISBN 978-985-12-2115-4.
  • Стероиды // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Жмуров, В. А. Большая энциклопедия по психиатрии / В. А. Жмуров. — 2-е изд. — М.: Джангар, 2012. — 864 с. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.