Пасёлак гарадскога тыпу
± | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Стэпань[1] (укр.: Степань), традыцыйная беларуская назва Сцепань — пасёлак гарадскога тыпу ў Сарнэнскім раёне Ровенскай вобласці Украіны на рацэ Гарыні.
Гісторыя
Мясцоваць заселена з каменнага веку пра што сведчаць археалагічныя знаходкі ў ваколіцах Сцепані.
Ускосна вядома з канца XIII ст. як сталіца Сцепанскага княства праз згадку сцепанскага князя Івана Глебавіча (пам. зімою 1289-1290) і яго сына Уладзіміра. Наступным разам таксама ўскона згадваецца у жніўні 1387 года як сталіца княства, калі сцепанскі князь Сямён сярод іншых быў пасланы каралём Уладзіславам Ягайлам каб адбіць у венграў Галіч.[2]
Упершыню проста згаданы "Спісам рускіх гарадоў" (кан. XIV - пач. XV ст.). На пачатку жніўня 1431 года падчас аблогі палякамі Луцка ў Сцепані знаходзіўся і чакаў збору войскаў вялікі князь Свідрыгайла. У 1467 годзе, 13 жніўня дарогай з Луцка ў Гродна ў Сцепані спыняўся вялікі князь Казімір, тут ён выдаў ліст пра ўпарадкаванне збору мыта на Валыні. Размяшчэнне горада на шляху з Валыні і заходніх украінскіх земляў у паўночна-заходнюю частку Вялікага княства Літоўскага спрыяла развіццю.[2]
У канцы XVII ст. мястэчка, належала жонцы вялікага гетмана літоўскага Радзівіла Кацярыне, 17 мая 1682 года кароль Ян III Сабескі дазволіў у Сцепані два кірмашы штогод. Гандлёвая плошча знаходзілася на месцы цяперашняга сквера.
У 1900 годзе яўрэйскае насельніцтва мястэчка склала 1854 чалавек.
У 1917 годзе сяло ўвайшло ў склад Украінскай Народнай Рэспублікі. Пасля паразы Украіны ў вайне за незалежнасць і падпісання Польшчай Рыжскага мірнага дагавора (1921), насуперак дамоўленасцям з УНР, мястэчка ўвайшло ў склад Польскай Рэспублікі. У 1929 годзе на мястэчка распаўсюджаны правілы гарадской забудовы.
Падчас 2-й сусветнай вайны ў верасні 1939 года, паводле пакта Молатава-Рыбентропа, Сцепань далучана да СССР. Падчас нямецка-савецкай вайны нацысты стварылі ў сяле гета, дзе забілі амаль 3000 чалавек.
У 1960 годзе Стэпань атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу.
Мемарыялы
- Брацкая магіла савецкіх воінаў (у скверы)
- Крыж на памяць усіх сцепаньцаў, якія змагаліся за свабоду і дзяржаўнасць Украіны (на плошчы)
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- 1 2 Собчук 2011, с. 16.
Літаратура
- Собчук В. Степанська волость і її власники (до кінця 60-х років XVI ст.) // Наукові записки. — Острог: Національний университет «Острозька академія», 2011. — В. 18. — С. 14—41.