Стэнкіль | |
---|---|
шведск.: Stenkil Ragnvaldsson | |
Нараджэнне |
1030 |
Смерць | каля 1066[1] |
Род | Дынастыя Стэнкіляў |
Бацька | Рагнвальд Ульфсан[1] |
Маці | Астрыд Ньяльсдоцір[2] |
Жонка | Інгамодэр[3] |
Дзеці | Хальстэн[4], Інгэ I Старэйшы і Эрык VII Стэнкільсан |
Дзейнасць | палітык |
Стэнкіль (шведск.: Stenkil) — шведскі кароль, заснавальнік дынастыі Стэнкіляў.
Біяграфія
Яго маці звалі Астрыд, дачка Нхяла, сына Фіна Касога з Халугаланда, а яго бацькам (паводле сагі пра Хёрвер) быў Рэгнвальд Стары. Спачатку Стэнкіль быў ярлам у Швецыі, а пасля смерці конунга Эймунда Старога (з дачкой якога быў жанаты) шведы абвясцілі яго конунгам. Кіраваў прыблізна да 1066 года.
Сучасныя яму крыніцы апісваюць Стэнкіля як набожнага кіраўніка, які спрыяў распаўсюджванню хрысціянства ў краіне. Быў вядомы сваім уменнем страляць з лука.
Абодва яго сына — Хальстэн і Інгэ — пасля таксама былі каралямі.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.