Стэла Мернептаха
Тэкст стэлы

Стэла Мернептаха, таксама вядомая як Ізраільская Стэла або Стэла Перамог Мернептаха — надпіс фараона Мернептаха (ад 1213 да 1203 да н.э), які нанесены на адваротны бок гранітнай стэлы, усталяванай фараонам Аменхатэпам III. Стэла была выяўлена пры раскопках Фліндэрса Пітры ў 1896 у Фівах. Цяпер захоўваецца ў Егіпецкім музеі ў Каіры.

Стэла атрымала вялікую вядомасць з-за таго, што з'яўляецца самым раннім старажытнаегіпецкім дакументам, у якім згадваецца «Isiriar» або «Isirial», што тлумачыцца навукоўцамі як «Ізраіль» («Ізраіль спустошаны, яго семя няма»). Большая частка стэлы апісвае кампанію Мернептаха супраць лівійцаў.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.