Стывін Пол Джобс
англ.: Steve Jobs
Джобс трымае белы iPhone 4 на Worldwide Developers Conference у 2010 годзе
Джобс трымае белы iPhone 4 на Worldwide Developers Conference у 2010 годзе
Імя пры нараджэнні англ.: Steven Paul Jobs
Род дзейнасці прадпрымальнік, вынаходнік, дызайнер, спецыяліст у галіне інфарматыкі, выканаўчы прадзюсар, кінапрадзюсар, фінансіст
Дата нараджэння 24 лютага 1955(1955-02-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 2011(2011-10-05)[3][4][…] (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Веравызнанне будызм і Дзэн
Бацька біялагічны: Абдулфата "Джон" Джандалі (нарад. 1931) прыёмны: Пол Рэйнгалд Джобс (1922-1993)
Маці біялагічная: Джоан Кэрал Шыбле (нарад. 1932) прыёмная: Клара Джобс (1924-1986)
Жонка Laurene Powell Jobs[d]
Дзеці Lisa Brennan-Jobs[d], Reed Paul[d], Erin Sienna[d] і Eve Jobs[d]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт apple.com/stevejobs
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стывен Пол Джобс, больш вядомы як Стыў Джобс (англ.: Steven Paul Jobs, Steve Jobs; Steve Jobs; 24 лютага 1955 — 5 кастрычніка 2011[7]) — амерыканскі інжынер і прадпрымальнік, сузаснавальнік і генеральны дырэктар амерыканскай карпарацыі Apple Inc. Джобс таксама з’яўляўся заснавальнікам і CEO кампаніі NeXT і кінастудыі Pixar. Атрымаў шырокае прызнанне як піянер рэвалюцыі ў галіне персанальных камп’ютараў[8][9].

У канцы 1970-х гадоў Джобс разам з сузаснавальнікам кампаніі Apple Стывам Вознякам стварылі адзін з першых камерцыйна паспяховых персанальных камп’ютараў. Камп’ютар Apple II стаў першым масавым прадуктам кампаніі Apple. У пачатку 1980-х гадоў Джобс быў у ліку першых людзей, якія звярнулі ўвагу на камерцыйны патэнцыял камп’ютарнай мышы пры выкарыстанні яе ў графічным інтэрфейсе карыстальніка. Гэта прывяло да з’яўлення камп’ютараў Apple Lisa і, праз год, Macintosh (Mac).

Прайграўшы барацьбу за ўладу з Саветам дырэктараў у 1985 годзе, Джобс пакінуў Apple і заснаваў NeXT — кампанію, што распрацоўвала камп’ютарную платформу для ВНУ і бізнесу. У 1986 годзе ён набыў падраздзяленне камп’ютарнай графікі кінакампаніі Lucasfilm, ператварыўшы яго ў студыю Pixar. Ён заставаўся CEO Pixar і асноўным акцыянерам, пакуль студыя не была набыта The Walt Disney Company у 2006 годзе, што зрабіла Джобса найбуйнейшым прыватным акцыянерам і членам савета дырэктараў Disney.

Цяжкасці з распрацоўкай новай аперацыйнай сістэмы для Mac прывялі да пакупкі NeXT кампаніяй Apple у 1996 годзе, для выкарыстання аперацыйнай сістэмы NeXTSTEP у якасці асновы для Mac OS X. У рамках дагавора Джобс атрымаў пасаду дарадцы Apple. Да 1997 года Джобс вярнуў кантроль над Apple, узначаліўшы карпарацыю. Пад яго кіраўніцтвам кампанія была выратавана ад банкрутцтва і праз год пачала прыносіць прыбытак. На працягу наступнага дзесяцігоддзя Джобс кіраваў распрацоўкай iMac, iTunes, iPod, iPhone i iPad, а таксама развіццём Apple Store, iTunes Store і App Store. Поспех гэтых прадуктаў і паслуг забяспечыў некалькі год стабільнага фінансавага прыбытку і дазволіў Apple стаць у 2011 годзе самай дарагой публічнай кампаніяй у свеце. Шматлікія каментатары называюць адраджэнне Apple адным з найвялікшых дасягненняў у гісторыі сусветнага бізнесу. У той жа час Джобса крытыкавалі за аўтарытарны стыль кіравання, агрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да канкурэнтаў, імкненне да таталітарнага кантролю за прадукцыяй нават пасля яе рэалізацыі пакупніку.

Джобс атрымаў грамадскае прызнанне і шэраг узнагарод за аказанне ўплыву на індустрыю тэхналогій і музыкі. Яго нават часам называюць «бацькам лічбавай рэвалюцыі». Джобс быў выдатным аратарам і вывеў прэзентацыі інавацыйных прадуктаў на новы ўзровень, ператварыў іх у захапляльнае шоу. Яго лёгкапазнавальная фігура ў чорнай кашулі, пацёртых джынсах і красоўках акружана сваеасаблівым культам.

Пасля 8 год хваробы Стыў Джобс памёр у 2011 годзе ад раку падстраўнікавай залозы.

Спасылкі

Зноскі

  1. Isaacson W. Steve Jobs — 1 — Simon & Schuster, 2011. — С. 3. — ISBN 978-1-4516-4853-9
  2. Steve Jobs // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://apnews.excite.com/article/20111011/D9Q9T1D00.html
  4. Isaacson W. Steve Jobs — 1 — Simon & Schuster, 2011. — С. 575. — ISBN 978-1-4516-4853-9
  5. Apple executive Steve Jobs resigns — 2011.
  6. Steve JobsSimon & Schuster, 2015. — С. 16. — ISBN 978-1-5011-2762-5
  7. Statement by Apple’s Board of Directors (прэс-рэліз) (англ.)
  8. Inventor of the Week Archive(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2003. Праверана 13 November 2011.
  9. Allen, Frederick E. (November 9, 2011). "Malcolm Gladwell Gets Steve Jobs Wrong". Forbes. Архівавана з арыгінала 15 верасня 2012. Праверана 16 лютага 2013. By Gladwell's definition, most of the greatest inventions would be tweaks.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.