Стырол | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C8H8 |
Фізічныя ўласцівасці | |
Малярная маса | 104.15 г/моль |
Шчыльнасць | 0.909 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | -30 °C |
Тэмпература кіпення | 145 °C |
Малярная цеплаёмістасць (ст. ум.) | 178,56 кДж/(моль · К) Дж/(моль·К) |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 202-851-5 |
SMILES | |
RTECS | WL3675000 |
ChemSpider |
Стыро́л[1] C8H8 (фенілэтылен[1], вінілбензол[1], этыленбензол) — арганічнае злучэнне, араматычны алкен.
Уласцівасці
Бескаляровая вадкасць са спецыфічным пахам. Стырол практычна нерастваральны ў вадзе, добра раствараецца ў арганічных растваральніках, добры растваральнік палімераў. Лёгка акісляецца, далучае галагены, палімерызуецца (утварае цвёрдую шклопадобную масу — полістырол) і супалімерызуецца з рознымі монамерамі. Полімерызацыя адбываецца ўжо пры пакаёвай тэмпературы (часам з выбухам), таму пры захоўванні стырол стабілізуюць антыаксідантамі (напрыклад, трэтбутылпіракатэхінам, гідрахінонам). Галагенаванне, напрыклад, у рэакцыі з бромам, у адрозненне ад аніліну ідзе не па бензольным кольцы, а па вінілавай групе з утварэннем 1,2-дыбромэтылфенілу.
Ужыванне
Стырол ўжываюць амаль выключна для вытворчасці палімераў. Шматлікія віды палімераў на аснове стыролу ўключаюць полістырол, пенапласт, мадыфікаваныя стыролам поліэфіры, пластыкі АБС (акрыланітрыл-бутадыен-стырол) і САН (стырол-акрыланітрыл). Таксама стырол ўваходзіць у склад напалму.
Таксічны. Пашкоджвае слізістыя абалонкі верхніх дыхальных шляхоў і вачэй, выклікае галаўны боль і пашкоджанне цэнтральнай нервовай сістэмы[1]. Адносіцца да другога класу небяспекі.
Заўвагі
- 1 2 3 4 БелЭн 2002.
Літаратура
- Міляшкевіч Я. Г. Стыро́л, вінілбензол, фенілэтылен // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 229. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стыро́л // Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 221. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
- Стирол // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)