Стымфалійскія птушкі[1] — у старажытнагрэчаскай міфалогіі драпежныя птушкі, якія жылі поруч аркадскога горада Стымфала. Ускормлены Арэсам і мелі медныя дзюбы, крылы і кіпцюры. Яны нападалі як на людзей, так і на жывёл. Самай грознай іх зброяй былі пёры, якія птушкі сыпалі на зямлю як стрэлы. Яны пажыралі ўраджай у акрузе, або таксама елі людзей [2].
Трэці подзвіг Геракла
Мікенскі цар Эўфрысфей загадаў Гераклу перамагчы стымфалійскіх птушак. Гэта неапісальна цяжкае заданне герою дапамагла выканаць Афіна Палада: яна дала Гераклу два медных тымпана, выкаваных Гефестам. Багіня загадала ўстанавіць тымпаны на гары каля гняздоўяў жудасных птушак і стукнуць у іх. Аглушальны гук тымпанаў павінен быў прымусіць падняцца птушак у паветра, а Гераклу неабходна страляць у іх з лука. Геракл напалохаў птушак і перастраляў іх [3], або проста прагнаў [4]. Паводле Пісандра, Геракл не перабіў іх, а прагнаў шумам краталаў (трашчотак). Птушкі, якія выжылі ў бітве з Гераклам пакінулі Грэцыю, паляцеўшы да берагоў Чорнага мора.
Паводле Паўсанія, Стымфалідамі завуць птушак, якія водзяцца ў Аравіі. У Стымфале быў храм Артэміды Стымфалійскай са статуямі дзяўчын з нагамі ў выглядзе птушыных [2].
Арганаўты
Птушкі паляцелі на востраў Арэтыяду ў Понце Еўксінскім (каля Керасунта) і атакавалі арганаўтаў, якія плылі міма, але тыя прыкрыліся шчытамі [5]. Калі арганаўты прыбылі на востраў Дыю, птушкі сталі кідаць у іх стралы. Па парадзе Фінея яны ўзялі шчыты і дзіды і, пераймаючы курэтам, прагналі іх грукатам [6]. Або гэта было на востраве Арэя [7].
Зноскі
Літаратура
- Н. А. Кун. Легенды и мифы Древней Греции — М.: ЗАО Фирма СТД, 2005. — 558 с. ISBN 5-89808-013-9