Стывен Гровер Кліўленд
англ.: Grover Cleveland
18-ы абраны прэзідэнт ЗША[d]
4 лістапада 1884 4 сакавіка 1885
Папярэднік Джэймс Эйбрам Гарфілд
Пераемнік Бенджамін Гарысан
20-ы абраны прэзідэнт ЗША[d]
8 лістапада 1892 4 сакавіка 1893
Папярэднік Бенджамін Гарысан
Пераемнік Уільям Мак-Кінлі
22-і Прэзідэнт ЗША
4 сакавіка 1885 4 сакавіка 1889
Папярэднік Чэстэр Алан Артур
Пераемнік Бенджамін Гарысан
24-ы Прэзідэнт ЗША
4 сакавіка 1893 4 сакавіка 1897
Папярэднік Бенджамін Гарысан
Пераемнік Уільям Мак-Кінлі
28-ы губернатар штата Нью-Ёрк[d]
1 студзеня 1883 6 студзеня 1885
Папярэднік Alonzo Barton Cornell[d]
Пераемнік David B. Hill[d]
Mayor of Buffalo, New York[d]
2 студзеня 1882 20 лістапада 1882
Папярэднік Alexander Brush[d]
Пераемнік Marcus M. Drake[d]

Нараджэнне 18 сакавіка 1837(1837-03-18)[1][2][…]
Смерць 24 чэрвеня 1908(1908-06-24)[1][2][…] (71 год)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: Stephen Grover Cleveland
Бацька Richard Falley Cleveland[d]
Маці Anne Neal[d][3]
Жонка Фрэнсіс Кліўленд[4][5]
Дзеці Ruth Cleveland[d], Esther Cleveland[d], Richard F. Cleveland[d][3], Francis Cleveland[d][3] і Marion Cleveland[d][3]
Веравызнанне прэсвітэрыянства
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, дзяржаўны дзеяч, палач, пісьменнік
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стывен Гровер Кліўленд (англ.: Stephen Grover Cleveland; 18 сакавіка 1837 — 24 чэрвеня 1908) — 22-і і 24-ы прэзідэнт ЗША, прыхільнік ідэі панамерыканізму. Кліўленд быў адным з трох дэмакратаў (разам з Эндру Джонсанам і Вудра Вільсанам) на пасадзе прэзідэнта ў эпоху рэспубліканскага палітычнага панавання (з 1861 па 1933 гг.) Ён таксама з’яўляецца адзіным кіраўніком у амерыканскай гісторыі, які быў прэзідэнтам два непаслядоўныя тэрміны.

Біяграфія

Кліўленд быў лідарам руху дэмакратаў у падтрымку бізнэсу, які выступаў супраць высокіх тарыфаў, свабоднага срэбра, інфляцыі, імперыялізму і субсідый бізнэсу, фермерам і ветэранам. Яго крыжовы паход за палітычныя рэформы і фінансавы кансерватызм зрабілі яго знакавай фігурай для амерыканскіх кансерватараў той эпохі. Кліўленд быў шырока вядомы за сваю сумленнасць, упэўненасць у сваіх сілах, шчырасць і прыхільнасць да прынцыпаў класічнага лібералізму. Ён нястомна змагаўся супраць палітычнай карупцыі, патранажу і марыянэткавай сістэмы ўлады. У якасці рэфарматара Кліўленд меў такі аўтарытэт, што кансерватыўнае крыло Рэспубліканскай партыі падтрымала яго на выбарах 1884 года.

Падчас яго другога тэрміну адбылася сумнавядомая паніка 1893 года, якая перарасла ў цяжкую нацыянальную дэпрэсію, якую Кліўленд не змог пераламаць. Гэта сруйнавала Дэмакратычную партыю, адкрываючы шлях для рэспубліканскай перамогі на выбарах ў 1894 годзе, а ворагі Кліўленда ў аграрных пытаннях і свабоднага срэбра ўзялі канроль над Дэмакратычнай партыяй ў 1896 годзе. У выніку адбылася палітычная перабудова, якая завяршыла трэцюю партыйную сістэму і запусціла чацвёртую і Прагрэсіўную эру.

Кліўленд быў грозным палітыкам, у адказ ён атрымліваў адпаведную крытыку. Яго ўмяшальніцтва ў Пулманаўскую стачку 1894 года абурыла прафсаюзы па ўсёй краіне; яго падтрымка залатога стандарту і апазіцыя свабоднаму срэбру прывяла да канфрантацыі з аграрным крылом Дэмакратычнай партыі. Крытыкі скардзіліся, што Кліўленд быў перагружаны эканамічнымі катастрофамі ў краіне падчас яго другога тэрміну. Тым не менш, яго рэпутацыя непадкупнага чалавека з добрым характарам пераўзышлі непрыемнасці яго другога прэзідэнцкага тэрміну. Сёння, Кліўленд на думку большасці гісторыкаў лічыцца паспяховым лідарам і ўваходзіць у лік другога эшалона амерыканскіх прэзідэнтаў.

Зноскі

  1. 1 2 Grover Cleveland // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Lundy D. R. Stephen Grover Cleveland // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. https://web.archive.org/web/20211129003816/https://www.whitehousehistory.org/questions/how-many-weddings-have-been-held-at-the-white-house Праверана 15 снежня 2021.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.