Стуканаўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 18 км |
Басейн | 63 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Мікуліна |
• Каардынаты | 55°16′43,50″ пн. ш. 27°37′09″ у. д. |
Вусце | Бярозаўка |
• Месцазнаходжанне | каля вёсак Александрова і Боўкалы |
• Каардынаты | 55°21′46″ пн. ш. 27°33′05,90″ у. д. |
Ухіл ракі | 1,5 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Бярозаўка → Дзісна → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раёны | Глыбоцкі раён, Шаркаўшчынскі раён |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце |
Стука́наўка — рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярозаўка (басейн Дзісны).
Даўжыня ракі 18 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Плошча вадазбору 63 км². Пачынаецца каля вёскі Мікуліна Глыбоцкага раёна, упадае ў Бярозаўку на поўдзень ад вёсак Александрова і Боўкалы Шаркаўшчынскага раёна. Рэчышча ў сярэднім цячэнні каналізаванае. Рака прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў. Праз сетку каналаў з ракой злучаецца возера Карцэя.
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 26. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. Глубокое: план. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.