Студыты (поўная назва «Манахі Студыцкага статута», лац. Monachi e Regula Studitarum, укр. Монахи Студитського Уставу, M.S.U.) — манаскае аб’яднанне ў складзе Украінскай і Беларускай Грэка-Каталіцкіх Цэркваў, чальцы якога жывуць па студытскім статуце, распрацаваным у IX стагоддзі Феадорам Студытам.
Гісторыя
Студыцкі статут быў уведзены Феадосіем Пячэрскім каля 1070 года ў Кіева-Пячэрскай лаўры, адкуль ён распаўсюдзіўся і ў іншыя манастыры Русі. Студыцкі статут захоўваўся Рускай царквой да XIV стагоддзя, калі пачаў саступаць Ерусалімскаму, але ў некаторых кляштарах ён дзейнічаў да XVIII стагоддзя. У кляштарах УГКЦ з моманту Берасцейскай уніі і да канца XIX стагоддзя студыцкі статут не ўжываўся.
У канцы XIX стагоддзя ў Галіцыі пачаўся рух, які выступіў за абнаўленне манаскага жыцця і стварэнне студыцкіх манастыроў. Датай заснавання манаскага аб’яднання лічыцца 22 верасня 1898 году [1]. Першы паўнавартасны манастыр з’явіўся ў 1904 годзе ў Скнілаве, недалёка ад Львова. Студыцкі рух быў падтрыманы мітрапалітам Андрэем Шаптыцкім, які ў 1906 годзе сумесна са сваім братам Кліментам Шаптыцкім напісаў для новага манастыра статут — "Тыпікон Студыцкай лаўры св. Антонія Пячэрскага ў Скнілаве "[2]. У Першую сусветную вайну манастыр у Скнілаве быў спустошаны, Андрэй Шаптыцкі перадаў манахам-студытам у 1919 годзе Уневскую лаўру [3]. З гэтага моманту Ўнеў стаў духоўным цэнтрам студытаў УГКЦ, галоўным пробашчам быў мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі з тытулам архімандрыта, пасля яго смерці манахаў узначальваў брат мітрапаліта Кліменцій Шаптыцкі. У 1939 годзе ва ўкраінскіх студытаў было 8 манастыроў, агульная колькасць манахаў складала 196 чалавек [4].
Далучэнне Заходняй Украіны да СССР і Другая сусветная вайна перапынілі развіццё ордэна. Пасля незаконнага, па царкоўных канонах, Львоўскага сабора, на якім было прынята рашэнне аб ліквідацыі УГКЦ, большая частка манахаў-студытаў была рэпрэсаваная, уключна з галоўным настаяцелям Кліментам Шаптыцкім. У паваенны час студыцкія абшчыны існавалі толькі ў падполлі і сярод украінскай дыяспары [5].
У 1951 годзе невялікая група ўкраінскіх студытаў, якім удалося эміграваць на Захад, заснавала студыцкі манастыр у Вудстаку (Канада) [6]. У 1963 годзе з савецкай турмы быў вызвалены Вярхоўны архібіскуп УГКЦ Іосіф Сліпы, які пасля свайго пераезду ў Італію заснаваў студыцкі манастыр у Кастэль-Гандольфа.
Пасля распаду СССР Украінская грэка-каталіцкай царква выйшла з падполля і змагла аднавіць свае структуры. У 1991 годзе манахам студытам была вернута Ўнеўская лаўра, пазней быў заснаваны манастыр у Ярэмчы.
У 2001 годзе архімандрыт Кліменцій (Шаптыцкі) быў далучаны да ліку благаслаўлёных [7]. Студыты спрабавалі беатыфікаваць Клімента Шаптыцкага і апостальскага экзарха Расійскай грэкакаталіцкай царквы Леаніда Фёдарава, які таксама ў 1913 годзе прыняў манаскі пострыг у студыты [8].
Спасылкі
- ↑ Ukrainian Studite Monks (M.S.U.)
- ↑ Колупаев В. «Студиты» //Католическая энциклопедия. Т.4. М.:2011. Ст. 1136—1138
- ↑ Монашеские ордены и конгрегации УГКЦ
- ↑ Монашеские ордены и конгрегации УГКЦ
- ↑ Колупаев В. «Студиты» //Католическая энциклопедия. Т.4. М.:2011. Ст. 1136—1138
- ↑ Монашеские ордены и конгрегации УГКЦ
- ↑ Колупаев В. «Шептицкий Климент» //Католическая энциклопедия — М.: Издательство францисканцев, 2013. — Т. 5. — С. 323−324. — ISBN 978-5-89208-114-6
- ↑ Колупаев В. «Студиты» //Католическая энциклопедия. Т.4. М.:2011. Ст. 1136—1138