Калодзеж[1], сту́дня[1] — гідратэхнічнае збудаванне, мэта якога здабыча падземных вод для пітва або іншых патрэб. Калодзежы могуць істотна адрознівацца глыбінёю, якасцю і колькасцю вады. Калодзежная вада, як правіла, утрымлівае больш мінералаў, чым рачная альбо якая іншая.
Для падняцця вады на паверхню зямлі можа быць выкарыстаная электрычныя або механічныя помпы, або, як у мінулым — жывёльная сіла, або праз розныя дапаможныя элементы калодзежа (напрыклад рычаг — калодзеж-журавель, корба з ланцугом і інш.). Часта калодзежы накрываюць стрэхамі і аздабляюць разьбой[1].
На Беларусі
У Беларусі канструкцыя калодзежнага праёму вылучалася разнастайнасцю. Так, на Палессі, дзе вада неглыбока, выкарыстоўвалі тоўстыя ствалы дрэваў з выдаўбленай сарцавінай (студні-каўдубы)[2]. У Цэнтральнай Беларусі праём мацавалі драўлянымі плашкамі, якія ставіліся як вертыкальна (у некалькі ярусаў), так і гарызантальна (клаліся адна на адну)[2]. У апошнім выпадку яны мацаваліся па вуглах палямі. Шырока вядомая была і зрубная канструкцыя калодзежных праёмаў. У Панямонні калодзежы выкладаліся каменнем[2]. Пачынаючы з 1920-х гадоў паступова ўвайшлі ва ўжытак калодзежы з труб з калаўротам[1].
Галерэя
- Калодзеж-журавель у Камянцы. Невядомы мастак, 1-я палова XIX стагоддзя
- Мірскі замак, калодзеж. Рэканструкцыя, XXI стагоддзе
- Паштовая марка Беларусі
Зноскі
- 1 2 3 4 БелЭн 2002.
- 1 2 3 Беларусы: У 8 т. Т. 2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: шл. — ISBN 985-6234-28-X.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Сергачоў С. А. Сту́дня, калодзеж // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 220. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Колодец // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)