Стрэлападобнасць крыла — вугал адхілення крыла ад нармалі да вертыкальнай восі самалёта ў гарызантальнай праекцыі. Пры гэтым станоўчым лічыцца напрамак да хваста. Існуе стрэлападобнасць па пярэдняй абзе крыла (як правіла выкарыстоўваецца ў звышгукавой аэрадынаміцы), па задняй абзе і па лініі чвэрці хорд. Апошняя з'яўляецца найбольш важкай з пункту гледжання ўстойлівасці і кіравальнасці лятальнага апарата (далей ЛА).


Асноўнай вартасцю прамога (або з малой стрэлападобнасцю) крыла з'яўляецца яго высокі каэфіцыент пад'ёмнай сілы. Недахопам, які прадвызначае непрыдатнасць такога крыла пры дагукавой і звышгукавой хуткасцях палёту, з'яўляецца рэзкае павелічэнне каэфіцыента лабавога супраціву пры перавышэнні крытычнага значэння ліку Маха. Таму прамое крыло не можа прымяняцца на самалётах з высокімі хуткасцямі палёту. У той жа час стрэлападобнае крыло валодае шэрагам недахопаў, у ліку якіх паніжаная апорная (пад'ёмная) здольнасць і пагаршэнне ўстойлівасці і кіравальнасці лятальнага апарата.

Прыклады рознанакіраванай стрэлападобнасці крыла

Адваротная (зверху) і прамая (знізу) стрэлападобнасці крыла

Прыклады ЛА з адваротнай стрэлападобнасцю крыла:

  • Junkers Ju 287 (прататып бамбавіка Другой сусветнай вайны)
  • Grumman X-29 (эксперыментальны самалёт) ХФБ 320 (цывільная машына)
  • Шлейхер ASK 13 (планёр)
  • Шлейхер K 7 (планёр)
  • Су-47 (эксперыментальны самалёт)
  • FTAG Esslingen E11 (двухмесны планёр)

Гл. таксама

  • Крыло адваротнай стрэлападобнасці
  • Крыло змяняльнай стрэлападобнасці

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.