Стрыга́льная машы́на[1] — машына для выдалення канцоў валокнаў, нітак, вузлоў, петляў, выраўноўвання вышыні ворсу, ачысткі тэкстыльнага, трыкатажнага палатна, штучнага футра і лямцу шляхам стрыжкі.

Рабочымі органамі стрыгальнай машыны з’яўляюцца цыліндр з замацаванымі на ім востра заточанымі стальнымі лопасцямі (так званымі пёрамі[1]), які хутка верціцца, і нерухомы нож. Таксама бываюць машыны з наждачнымі цыліндрамі (валамі).

У залежнасці ад напрамку апрацоўкі: падоўжныя (стрыгуць уздоўж тканіны) і папярочныя[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.