Аграгарадок
Стрыгава ![]()
Стрыгава на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||
Стры́гава[1] (трансліт.: Stryhava, руск.: Стригово) — аграгарадок (да 2008 года вёска[2]) у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Тэвельскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 10 кіламетраў на паўночны захад ад горада Кобрын, за 56 кіламетраў ад Брэста, за 3 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Тэўлі[3].
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1513 годзе[4].
У 1940—1959 гадах адміністрацыйны цэнтр Стрыгаўскага сельсавета.
Насельніцтва
- 611 жыхароў, 241 двор (2001)[3]
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
- Сельскагаспадарчае прадпрыемства ААТ «Стрыгава»[5]
Славутасці
- Свята-Уладзімірская царква (1990-я).
- Помнік у гонар 38-га егерскага палка, які 13 жніўня 1812 года каля вёскі адбіў наступленне напалеонаўскай кавалерыі.
- Брацкая магіла савецкіх воінаў. —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000445
Страчаная спадчына
![](../I/Stryhava._%D0%A1%D1%82%D1%80%D1%8B%D0%B3%D0%B0%D0%B2%D0%B0_(1930-39).jpg.webp)
Старая царква ў 1930-х гг.
- Свята-Сямёнаўская царква (1810). Паводле мясцовых жыхароў, згарэла у другой палове XX ст., знаходзілася недалёка ад новага храма.
- Сядзіба Пузынаў.
Заўвагі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU) — С. 190.
- ↑ Постановление Кобринского районного Совета депутатов 21 марта 2008 г. № 9. О преобразовании сельских населенных пунктов Кобринского района в агрогородки.
- 1 2 БелЭн 2002.
- ↑ Марчук Н. Г. К 500-летию села Стригово. История села Стригово и стриговской Симеоновской церкви Кобринского района.
- ↑ Каталог арганізацый і прадпрыемстваў Беларусі (руск.)
Літаратура
- Стры́гава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 214. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стрыгава
- Стрыгава на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Марчук Н. Г. К 500-летию села Стригово. История села Стригово и стриговской Симеоновской церкви Кобринского района. // Туристический Кобрин (руск.) (Праверана 10 чэрвеня 2023)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.