Струна | |
---|---|
| |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 31 км |
Басейн | 194 км² |
Расход вады | 1,5 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Літва |
• Каардынаты | 55°04′18″ пн. ш. 26°10′40″ у. д. |
Вусце | Страча |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на поўнач ад вёскі Вялікія Стаўпяняты |
• Каардынаты | 54°55′21″ пн. ш. 26°18′29″ у. д. |
Ухіл ракі | 0,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Страча → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіны | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Астравецкі раён |
вусце |
|
выток вусце |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Струна́[1] — рака ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі і Літве, правы прыток ракі Страча (басейн Віліі).
Назва
Назва балцкага паходжання. У асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў выкарыстоўваецца форма Strūnà.
Гідранімічны адпаведнік — літоўская рачная назва Striūnà. Гідранімічны корань *Str(i)ūn- (са старадаўнім устаўным -t-) ад літоўскага srūti, sriūti «струменіць, цячы», далей да індаеўрапейскага *sreu- «цячы» [2].
Фанетычны варыянт таго ж кораня Striaun- у назве ракі Striaunė, звязанай з літоўскім sraunus «плыткі»[3].
Пачатковы элемент Str- у назве ракі Страча, у якую Струна ўцякае, мяркуецца іншага паходжання[4]. Страча (гістарычна засведчаная «Стряча») праз прамежкавую форму *Съряча ад балцка-літоўскага *Sirinčia[5]. Корань Sir- ад літоўскага sirenti «накропваць, капаць; цячы, струменіць; памалу варыцца; бегчы дробнымі крокамі»[6]. Далей да індаеўрапейскага *ser- «цячы, шпарка рухацца», ад якога ўрэшце і тое *sreu-[7], да якога і назва Струна.
Назва Струна значыць «Струмяністая (рака)».
Гідраграфія
Даўжыня ракі 31 км, з іх 15 км у Астравецкім раёне[8]. Плошча вадазбору 194 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %.
Пачынаецца ў Літве, перасякае граніцу на паўночным захадзе ад хутара Рудня. Цячэ па паўночных схілах Свянцянскіх град (даўжыня ў межах Беларусі 18 км (15 км[8])), упадае ў Страчу за 2 км на поўнач ад вёскі Вялікія Стаўпяняты.
Даліна ракі трапецападобная, яе шырыня 0,2—0,5 км у верхнім цячэнні, 1—1,5 км у сярэднім і ніжнім. Пойма вузкая. Рэчышча на працягу 10,3 км каналізаванае: ад чыгуначнага моста па дарозе Лынтупы — Пабрадзе да вёскі Масцяны (6,3 км) і перад вусцем (4 км). У ніжнім цячэнні прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Асноўны прыток — рака Пеляка.
Заўвагі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1003.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 316, 317.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 209.
- ↑ R. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. С. 607.
- ↑ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 299.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 909—910.
- 1 2 Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
Літаратура
- Струна́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 213. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.