Горад
Струміца
Струмица
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
41°26′15″ пн. ш. 22°38′35″ у. д.
Кіраўнік
Заснаваны
1920
Плошча
  • 109,8 км²
Вышыня цэнтра
203 м
Насельніцтва
35 311 чалавек (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+389) 34
Паштовы індэкс
2400
Аўтамабільны код
SR
Афіцыйны сайт
Струміца на карце Паўночнай Македоніі
Струміца (Паўночная Македонія)
Струміца
Струміца (Паўночная Македонія)
Струміца

Струміца (раней — Струмніца; макед.: Струміца) — горад у Паўночнай Македоніі. Насельніцтва: 35 311. Цэнтр абшчыны Струміца.

Геаграфія

Горад размешчаны ў Струміцкай катлавіне ў паўднёва-ўсходняй частцы Паўночнай Македоніі, непадалёк ад мяжы з Балгарыяй і Грэцыяй. Суседнія гарады — Валандава, Радавіш (Паўночная Македонія) і Петрыч (Балгарыя). У горада працякае аднайменная рака Струміца (Струмешніца).

Гісторыя

У ходзе Другой Балканскай вайны, 7 ліпеня 1913 года, горад быў захоплены ў балгараў грэкамі. Пасля бухарэсцкага міру, калі горад адышоў да Сербіі, грэчаскае насельніцтва гарадоў Струміца і Гяўгелія ў сваёй значнай частцы, перасялілася ў грэчаскі горад Кілкіс, які знаходзіцца ў 25 км ад цяперашняй мяжы з Паўночнай Македоніяй. У сілу вялікай колькасці перасяленцаў са Струміцы, Кілкіс некаторы час называлі Новай Струміцай.

Людзі, звязаныя са Струміцай

  • Ванга (макед.: Ванѓа; 1911—1996) — балгарская прадракальніца македонскага паходжання.
  • Дзімітрыас Цыцыміс — македонамах, то бок змагар за Уз’яднанне Македоніі з Грэцыяй, ураджэнец горада.
  • футбаліст Горан Пандэў — ураджэнец горада 1983 года
  • баскетбаліст Улатка Іліеўскі — ураджэнец горада 1980 года
  • палітык Борыс Трайкаўскі нарадзіўся ў сяле Мурціна, блізу Струміцы ў 1956 годзе, у 1999—2004 гг. прэзідэнт Рэспублікі Македонія
  • прэм’ер-міністр Зоран Заеў — ураджэнец горада 1974 года
  • скрыпач Дзімітрыас Семсіс — ураджэнец горада 1883 года

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.