Стронга радужная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oncorhynchus mykiss Walbaum, 1792

Сінонімы
  • Parasalmo clarkii
  • Parasalmo penshinensis
  • Salmo clarki
  • Salmo mykiss
  • Salmo penshinensis
  • Salmo gairdneri Richardson

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161989
NCBI  8022
EOL  205250

Стронга радужная, стронга вясёлкавая (Oncorhynchus mykiss) — рыба сямейства ласасёвых.

Апісанне

Даўжыня цела 50—90 см, маса да 2, радзей 6 кг. Падобна да стронгі ручаёвай, адрозніваецца больш доўгім целам, выемчатым хваставым плаўніком, шырокай радужнай палосай уздоўж бакавой лініі, адсутнасцю на целе чырвоных плямін.

Пашырэнне

Аселая форма. Пашырана ў горных рэках, ручаях, азёрах ціхаакіянскага ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі. Часам лічыцца падвідам або прэснаводнай формай ціхаакіянскага стальнагаловага ласося (Salmo gairdneri). Акліматызавана ў Еўропе, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўднёвай Афрыцы, на Мадагаскары. Аб'ект сажалкавай рыбагадоўлі.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца воднымі беспазваночнымі, дробнай рыбай і насякомымі; у сажалкавых гаспадарках — спецыяльна прыгатаваным кормам.

Тэмпературны оптымум каля 20 °С. Палавая спеласць на 3—4-м годзе жыцця. У прыродных умовах нерастуе ў сакавікукрасавіку на ўчастках з камяністым грунтам, ікру закопвае ў гальку. Плоднасць 1,6—2 тыс. ікрынак на 1 кг масы цела. Развіццё ікры каля 1,5—2 месяцаў.

Кулінарнае выкарыстанне

Радужную стронгу гатуюць на грылі.

Мяса цэніцца як дыетычны прадукт.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.