Страхаванне жыцця — страхаванне, якое дае абарону маёмасных інтарэсаў застрахаванай асобы, звязаных з яе жыццём і смерцю. Страхаванне жыцця звычайна звязана з доўгатэрміновымі інтарэсамі страхавальніка/застрахаванай асобы з тае прычыны, што жыццё разглядаецца як працяглы стан, і, адпаведна, падзея смерці бачыцца непрагназаванай і аддаленай.
Апроч вузкага ёсць і пашыральна-зборнае тлумачэнне гэтага панятку — нярэдка страхаваннем жыцця называюць цэлы комплекс асабістых відаў страхавання, куды ўваходзіць уласна страхаванне жыцця, страхаванне дзяцей да паўналецця ці да моманту паступлення ў ВНУ, пенсійнае страхаванне, страхаванне ад беспрацоўя і шмат чаго іншага.
Гісторыя станаўлення і развіцця страхавання жыцця
Найболей раннія згадванні пра фармаванне фондаў грашовых сродкаў і раскладку шкоды па рызыкам жыццю і здароўю чалавека тычацца перыяду антычнасці. Сведчаннем таму можна лічыць першыя ўзаемныя касы рымскіх прафесійных і вайсковых калегій, а таксама пахавальныя рэлігійныя касы. Найпростыя формы ўзаемнага асабістага страхавання таксама існавалі і ў эпоху сярэднявечча ў рамках рамесных цэхаў і гільдый.
Страхаванне жыцця як асобны від прадпрыемніцтва з’явіўся ў Еўропе на мяжы XVII—XVIII стст. у якасці дадатку да марскога страхавання. Нароўні са страхаваннем караблёў і грузаў сталі заключаць дагаворы страхавання жыцця капітанаў караблёў. Далей англійскі прадпрыемец Джэймс Додсан у 1663 годзе сабраў усе даныя па розных лонданскіх могільніках, вылічыў сярэдні век нябожчыкаў, іх лік за год і ўжыў гэту статыстыку для разліку страхавых прэмій. У гісторыі страхавання лічыцца, што менавіта яму належыць роля першапачынальніка ва ўжыванні навуковага падыходу да арганізацыі страхавання жыцця.
Першая спецыялізаваная страхавая кампанія па страхаванні жыцця «Грамадства годнага жыцця» была створана ў 1740 годзе, а ў 1762 годзе з’явілася страхавая кампанія «Грамадства справядлівага страхавання жыцця». У 1765 годзе гэта кампанія была афіцыйна зарэгістравана ў якасці грамадства ўзаемнага страхавання[1]. Гэта грамадства займаецца страхаваннем жыцця і сёння, яно лічыцца найстарэйшым у свеце грамадствам узаемнага страхавання, што ажыццяўляе страхаванне жыцця.
У Беларусі страхаванне жыцця з’явілася значна пазней. У 1835 годзе было заснавана першае камерцыйнае страхавое грамадства па страхаванні жыцця пад назвай «Жыццё»[2].
Сутнасць страхавання жыцця
Страхаванне жыцця прадугледжвае, зазвычай, рэгулярныя даўгачасныя фінансавыя адносіны паміж страхавальнікам і страхаўшчыком.
Назапашвальнае страхаванне жыцця — гэта страхаванне, у якім прысутнічаюць прынамсі дзве інварыянтных рызыкі:
- дажыццё;
- смерць.
У страхаванні жыцця таксама могуць быць прадугледжаны і іншыя рызыкі, такія як: целавыя пашкоджанні (пашкоджанні), інваліднасць, смерць у выніку няшчаснага выпадку, і іншыя.
Унёскі, зазвычай, выплачваюцца рэгулярна (прыкладам, штомесяц) цягам назапашвальнага перыяду (ад моманту заключэння дагавора страхавання да моманту наступу страхавога выпадку). Цягам усяго назапашвальнага перыяду страхаўшчык ужыццяўляе аперацыі з грашыма кліента, укладаючы іх у розныя актывы (банкаўскія дэпазіты, каштоўныя паперы, нерухомасць і інш. актывы). У выніку да моманту наступу страхавога выпадку (дажыццё застрахаванай асобы до пэўнага тэрміну) запасіцца сума, што значна перавышае суму назапашаных унёскаў, за кошт капіталізацыі (адсоткавага прыбытку) назапашанай сумы.
Страхаўшчык выплачвае страхавое забеспячэнне ў выглядзе розных варыянтаў выплаты страхавой сумы: у выглядзе адначаснай выплаты, у выглядзе пажыццёвага ануітэту (пажыццёвай фінансавай рэнты).
У страхаванні жыцця рэалізуецца назапашвальная функцыя страхавання, таксама развіваюцца прадукты, ў якіх доўгатэрміновае долевае страхаванне жыцця (англ.: unit-linked insurance plan)[3] сумешчаны ў адной праграме.
Мэта страхавання жыцця
Страхаванне жыцця дазваляе чалавеку вырашыць цэлы комплекс сацыяльна-эканамічных праблем. Умоўна, гэтыя мэты можна з’яднаць у дзве групы: сацыяльныя і фінансавыя. Рэалізацыя першых дазваляе пераадолець недастатковасць сістэмы дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і забеспячэння (назапашанне пэўных грашовых сум, прыкладам, да выйсця на пенсію, ці да паўналецця, ці да іншых падзей у жыцці застрахаванай асобы). Рэалізацыя другіх з’яўляецца абаронай фінансавых інтарэсаў страхавальніка ці застрахаванай асобы ў выпадку смерці.[2]
Класіфікацыя дагавораў страхавання жыцця
Навочна класіфікацыю страхавання жыцця можна прадставіць у табліцы.[2]
Асноўныя крытэры | Віды дагавораў страхавання жыцця |
---|---|
дагаворы ў дачыненні ўласнага жыцця, калі застрахаваны і страхавальнік — адна асоба | |
дагаворы ў дачыненні жыцця іншай асобы, калі застрахаваны і страхавальнік — розныя асобы | |
дагаворы супольнага страхавання жыцця на грунце прынцыпу першай ці другой смерці | |
страхаванне на выпадак смерці | |
страхаванне на дажыццё | |
страхавыя дгаворы з адначаснай (аднаразовай) прэміяй | |
страхавыя дагаворы з перыядычнымі прэміямі | |
пажыццёвае страхаванне (на ўсё жыццё) | |
страхаванне жыцця на пэўны перыяд часу | |
страхаванне на цвёрда ўстаноўленую страхавую суму | |
страхаванне са змяншэлай страхавой сумай | |
страхаванне з узрастальнай страхавой сумай | |
павелічэнне страхавой сумы ў адпаведнасці з узростам індэкса раздробных цэн | |
павелічэнне страхавой сумы за кошт удзелу ў прыбытку страхаўшчыка | |
павелічэнне страхавой сумы за кошт простага інвеставання страхавых прэмій у спецыялізаваныя інвестыцыйныя фонды | |
страхаванне жыцця з адначаснай выплатай страхавой сумы | |
страхаванне жыцця з выплатай рэнты (ануітэту) | |
страхаванне жыцця з выплатай пенсіі | |
індывідуальныя | |
калектыўныя |
Асноўныя тыпы дагавораў страхавання жыцця
Уявіўшы характарыстыку найболей важных крытэраў і кампанентаў, што вызначаюць спецыфіку розных дагавораў страхавання жыцця, можна скласці комплексную сістэму дагавораў страхавання жыцця, што найболей ўжываюцца на страхавым рынку. У практыцы страхавання жыцця прынята вылучаць тры базавыя тыпы полісаў, якія маюць істотныя адрозненні па цэлай сукупнасці вышэйпрыведзеных крытэраў[2]:
- тэрміновае страхаванне жыцця;
- пажыццёвае страхаванне;
- змяшанае страхаванне жыцця.
Тып страхавання | Страхавое пакрыццё | Прэміі | Наяўнасць інвестыцыйнага элемента | Магчымасць выкупу | Характарыстыка страхавання |
---|---|---|---|---|---|
Выплата страхавой сумы бенефіцыяру, калі застрахаваны памрэ раней тэрміну, пазначанага ў дагаворы | Таннейшы і просты з высокай гарантыяй у выпадку заўчаснай смерці | ||||
Выплата страхавой сумы бенефіцыяру ў момант смерці застрахаванага незалежна ад часу яе наступу | Права на выкуп з’яўляецца толькі праз пэўны час дзеяння дагавора | Найболей поўнае забеспячэнне спадчыннікаў з неабмежаваным тэрмінам і элементамі капіталізацыі | |||
Выплата страхавой сумы і ў выпадку смерці застрахаванага да сканчэння дагавора, і ў выпадку дажыцця згодна дагавору | Найболей выгадныя дамовы з мэтай інвеставання і стварэння назапашанняў, але з невысокімі гарантыямі ў выпадку смерці |
Кампаніі па страхаванні жыцця
Арганізацыя працэсу страхавання і вымогі, што падаюцца да страхаўшчыкоў, істотна адрозніваюцца ў кампаній, што займаюцца страхаваннем жыцця і маёмасным страхаваннем. У большасці краін свету (у тым ліку і ў Беларусі) кампаніі па страхаванні жыцці вылучаны ў асобную катэгорыю страхавых арганізацый, дзяржаўны нагляд за якімі істотна стражэй. Кампаніі па страхаванні жыцця займаюцца, зазвычай, досыць шырокім спектрам відаў асабістага страхавання — уласнае страхаванне жыцця (на выпадак смерці, на дажыццё і інш.), розныя віды пенсійнага страхавання, страхаванне ад няшчаснага выпадку і некаторыя віды медычнага страхавання. Ім не дазваляецца займацца маёмаснымі відамі страхавання — страхаваннем маёмасці і страхаваннем адказнасці (у замежнай практыцы названыя разам general insurance ці non-life insurance).
…у многіх краінах пашырана заканадаўчая практыка падзелу гэтых дзвюх галін страхавой чыннасці: страхавая арганізацыя мае права ўжыццяўляць або страхаванне жыцця, або страхаванне, іншае, чым страхаванне жыцця. Матыў такога падзелу ў змесце страхавання жыцця, а менавіта — у яго, зазвычай, доўгатэрміновасці. Праводзячы падобны падзел, заканадавец імкнецца дасягнуць пэўнага ўзроўню гарантый для полісатрымальнікаў, асноўная маса якіх — гэта індывідуальныя спажыўцы страхавых паслуг. … з мэтай абароны інтарэсаў значнага ліку індывідуальных спажыўцоў страхавых паслуг заканадавец агароджвае гэты від страхавой чыннасці ад уздзейнічання эканамічнымі паказнікамі і фактараў праходжання іншых відаў страхавання, асабліва тых, для якіх характэрныя высокія і/ці з невялікім часовым дыяпазонам роўні стратнасці (аўтастрахаванне, авіяцыйнае страхаванне і да т. п.)— Тэорыя і практыка страхавання[4]
У розных краінах да страхаўшчыкоў жыцця падаюцца асобныя адмысловыя вымогі, якія не дзейнічаюць у дачыненні іншых страхаўшчыкоў. У многіх краінах страхаваннем жыцця могуць займацца толькі камерцыйныя кампаніі, створаныя ў форме адкрытых акцыянерных таварыстваў[4].
Асабліва высокія вымогі падаюцца да страхавальнікаў жыцця і ў частцы празрыстасці вядзення іх бізнесу і зразумеласці правілаў страхавання для страхавальнікаў. У еўрапейскіх краінах страхавальнік пры заключэнні дагавора і ў любы час яго дзеяння мае права запатрабаваць ад страхаўшчыка інфармацыю пра яго чыннасць і пра праводжаныя ім страхавыя аперацыі. Упершыню гэтыя вымогі з’явіліся з канца 1980-х гадоў у Вялікабрытаніі, а 1 ліпеня 1995 года выйшла дырэктыва ЕС аб няправільных ўмовах кантрактаў. Паводле гэтай дырэктывы па вымозе страхавальніка страхаўшчык павінен паведаміць яму ўсе патрэбныя звесткі, улучаючы:
- назву страхавой кампаніі, яе праўную форму, краіну рэгістрацыі штаб-кватэры, яе адрас і адрас агенцтва, што склала дагавор (кантракт);
- умовы страхавання, улучаючы апісанне кожнай гарантыі і кожнага дадатку да дагавора, тэрміны дагавора, умовы аплаты страхавой прэміі, умовы налічэння бонусаў, правілы вызначэння выкупной сумы, разлік прэміі па кожным відзе гарантый;
- колькасць дзён для абдумвання, якія падаюцца страхавальніку для магчымасці скасаваць дагавор ў першыя дні пасля яго заключэння з вяртаннем яму выплачанай страхавой прэміі ў поўным аб’ёме (ад 14 дзён у Вялікабрытаніі да 30 дзён у Францыі і Італіі);
- ападаткаванне па кожным тыпе поліса;
- парадак абскарджання страхавых дагавораў і разгляду спраў у судзе;
- усе змены ва ўмовах поліса ці заканадаўства, што ўжываюцца да дадзенага віду страхавання[5].
Вымогі да памеру мінімальнага памеру статутнага капіталу для страхавальнікаў жыцця звычайна істотна вышэй, чым для астатніх страхавых арганізацый. У РБ гэта не манш за 5 000 000 еўра.
Адрозніваюцца ў сферы страхаванні жыцця і адносіны паміж страхавальнікам і страхаўшчыком. Яны злучаны дамоўнымі адносінамі на вельмі працяглыя тэрміны (ад 5 до 20 гадоў і больш) і зацікаўленасць у іх падтрыманні высокая і з боку страхавальніка, і з боку страхаўшчыка. Адгэтуль такія немагчымыя ў маёмасным страхаванні з’явы, як удзел страхавальнікаў у прыбытках страхаўшчыка (частку дывідэндаў некаторыя страхаўшчыкі жыцця размяркоўваюць паміж трымальнікамі полісаў — страхавальнікамі) і падаванне страхавой кампаніяй крэдытаў страхавальнікам пад заклад поліса па страхаванні жыцця. У шэрагу еўрапейскіх краін заканадаўча замацаваны абавязак страхаўшчыка размяркоўваць частку прыбытку паміж страхавальнікамі — у Францыі дзейнічае Страхавы кодэкс, паводле якога страхавальнікі павінны размяркоўваць сярод кліентаў 90 % тэхнічнага прыбытку (г. зн. прыбылі ад уласна страхавання) і 85 % фінансавай прыбылі (г. зн. прыбылі ад інвеставання сабраных страхавых прэмій), у Германіі страхаўшчыкі жыцця абавязаны выплачваць страхавальнікам 90 % прыбыткаў па дагаворам страхавання жыцця[5]. Страхавыя кампаніі, што займаюцца страхаваннем жыцця, ва ўсім свеце адносяцца да найболей буйных інстытуцыйных фундатараў [5].
Беларускі рынык страхавання жыцця
Паводле даных на 2020-ты год, у Беларусі дзейнічаюць дзве страхавыя кампаніі, якія маюць ад Міністэрства Фінансаў ліцэнзію на ажыццяўленне дзейнасці, звязанай са страхаваннем жыцця. Гэта прыватная СТАА Пріорлайф [6], заснавальнікам якой з’яўляецца найбуйнейшы камерцыйны банк Рэспублікі Беларусь — Пріорбанк. Кампанія ажыццяўляе сваю дзейнасць з 2001-га года і мае тры праграмы — Страхаванне жыцця, Страхаванне дадатковай пенсіі і Дзіцячае страхаванне. Таксама ў Беларусі з 2002-га года дзейнічае дзяржаўная кампанія Стравіта[7], якая таксама займаецца страхаваннем жыцця. Раней існавала яшчэ некалькі кампаній, але Мінфін у свой час пазбавіў іх ліцэнзій і ўсе іх кліенты перайшлі ў іншыя страхавыя кампаніі.
Гл. таксама
- Страхаванне на дажыццё
- Долевае страхаванне жыцця
Крыніцы
- ↑ Воблый К. Г. Основы экономии страхования. М.: Анкил, 1993. — С.104.
- 1 2 3 4 Страхование: Учебник/ Под ред. Т. А. Федоровой. — 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Экономистъ, 2004. — 875 с. ISBN 5-98118-017-X (в пер.)
- ↑ Страховой бизнес: Словарь-справочник / Р. Т. Юлдашев, М.: «Анкил», 2005 — с.803
- 1 2 Тэорыя і практыка страхаванні (руск.) / К.Е.Турбіна. — М.: Анкил, 2003. — С. 138. — 704 с. — ISBN 5-86476-200-8.
- 1 2 3 Страхаванне (руск.) / Т.А.Фёдарава. — 3-e. — Магістр, 2009. — 1006 с. — ISBN 978-5-9776-0032-3.
- ↑ https://priorlife.by/
- ↑ https://stravita.by/
Літаратура
- Маслыка Г. А. Страхава́нне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 203. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
- Страхаванне жыцця: навошта трэба і як выбраць
- Падгаецкі У. Н. Лекцыя пра страхаванні жыцця, 1910.02.21 (прачытана 21 лютага 1910 г. у г. Петраградзе) — 2-е выданне, Варонеж, 1915
- Страхаванне жыцця на сайце «Страхаванне сёння»