Стратэгічныя ядзерныя сілы Расійскай Федэрацыі | |
---|---|
Краіна | Расія |
Падпарадкаванне | 12-е Галоўнае ўпраўленне Міністэрства абароны Расіі |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі |
Тып | ракетна-ядзерныя сілы |
Стратэгічныя ядзерныя сілы Расійскай Федэрацыі (СЯС Расіі) — абагульненая назва асноўнага ўзбраення войскаў і сіл ва Узброеных Сілах Расійскай Федэрацыі, якія маюць у якасці асноўнага ўзбраення стратэгічнае і тактычнае ракетна-ядзернае ўзбраенне.
У цяперашні час СЯС знаходзяцца ў падпарадкаванні 12-га Галоўнага ўпраўлення Міністэрства абароны.
Часам называюцца ядзернай трыядай.
Гісторыя
Расійская ядзерная зброя дасталася ў спадчыну ад СССР (уключаючы ядзерныя арсеналы, вывезеныя з тэрыторыі былых трох савецкіх рэспублік: Беларусі, Казахстана і Украіны).
У другой палове 2014 года быў зноў дасягнуты ядзерны парытэт з ЗША[1].
Станам на 1 верасня 2018 года, на падставе афіцыйнай заявы МЗС РФ і па ацэнцы групы міжнародных экспертаў (на падставе даных, прадастаўленых у рамках абмену па дамове СНУ-III[2]), у складзе стратэгічных ядзерных сіл Расіі знаходзіцца 517 разгорнутых стратэгічных носьбітаў ядзернай зброі — міжкантынентальных балістычных ракет, балістычных ракет падводных лодак і цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў, аснашчаных 1420 ядзернымі боезарадамі[3]. Пры гэтым агульная колькасць носьбітаў (разгорнутых і неразгорнутых) ядзернай зброі складае 775 адзінак, што адпавядае ўстаноўленым дагаворам СНУ-III сумарным колькасцям стратэгічных наступальных узбраенняў[4].
На пачатак 2019 года аснашчанасць стратэгічных ядзерных сіл сучасным узбраеннем складала 82 %[5].
Ваенная дактрына Расіі
Згодна з новай рэдакцыяй ваеннай дактрыны, краіна пакідае за сабой права прымяніць ядзерную зброю ў адказ на прымяненне супраць яе і (або) яе саюзнікаў ядзернай і іншых відаў зброі масавага паражэння, а таксама ў выпадку агрэсіі супраць РФ з ужываннем звычайнай зброі, калі пад пагрозу пастаўлена само існаванне дзяржавы[6].
Стан СЯС
У складзе Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння станам на пачатак 2017 года меркавана знаходзілася каля 286 пускавых установак ракетных комплексаў міжкантынентальных балістычных ракет МБР здольных несці каля 1000 баявых блокаў, у тым ліку на баявым дзяжурстве РВСП[7]:
- 46 цяжкіх ракет Р-36М2 (SS-18, Satan);
- 30 ракет УР-100Н УТХ (SS-19);
- 63 рухомых грунтавых комплексу РТ-2ПМ «Топаль» (SS-25);
- 60 комплексаў РТ-2ПМ2 «Топаль-М» шахтнага базіравання (SS-27);
- 18 мабільных комплексаў РТ-2ПМ2 «Топаль-М» (SS-27);
- 90 мабільных комплексаў РС-24 «Ярс»;
- 20 РС-24 «Ярс» шахтнага базіравання.
У складзе Ваенна-марскога флоту Расіі, станам на 5 лістапада 2018 года, знаходзіліся 11 атамных падводных лодак з балістычнымі ракетамі ПЛАРБ з 180 пускавымі ўстаноўкамі, здольных несці да 864 баявых блокаў, з іх баявое дзяжурства неслі 9 ПЛАРБ са 144 носьбітамі.
Аснову марскіх стратэгічных сіл Расіі складаюць 6 ракетаносцаў праекта 667БДРМ «Дэльфін» (Delta IV), аснашчаных 96 (16х6) пускавымі ўстаноўкамі (ПУ) з балістычнымі ракетамі падводных лодак (БРПЛ) Р-29РМУ2 «Сінева», (SS-23) і іх мадыфікацыяй Р-29РМУ2.1 «Лайнер».
У страі застаецца 1 падводная лодка праекта 667БДР «Кальмар», (Delta III), аснашчаная 16 ПУ ракет Р-29Р. Дадзеная лодка прайшла рамонт і мадэрнізацыю ў 2011—2016 гадах[8] і вярнулася ў строй у лютым 2017 года[9]. Таксама на баявую вахту заступілі 5 падводных лодак праекта 955A «Барэй», аснашчаных 80 (16х5) ПУ са стратэгічнымі ракетамі Р-30 «Булава».
Апошні цяжкі ракетаносец праекта 941 «Акула» (Typhoon) «Дзмітрый Данскі» перароблены пад выпрабаванні ракет Р-30 «Булава».
Усяго на ПЛАРБ размешчана больш за 700 ядзерных баявых блокаў[10].
Расійскія стратэгічныя МБР наземнага базіравання ў складзе РВСН разгорнутыя ў пазіцыйных раёнах адзінаццаці ракетных дывізій трох ракетных армій. Расійскія стратэгічныя ПЛАРБ з БРПЛ дзейнічаюць у складах Паўночнага і Ціхаакіянскага флатоў ВМФ ВС Расіі з пяці ваенна-марскіх баз — баз ПЛАРБ. Стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі далёкай авіяцыі Расіі грунтуюцца на трох авіябазах[11].
Станам на 1 верасня 2018 г. у складзе стратэгічных ядзерных сіл Расіі знаходзілася 1420 ядзерных боезарада на 517 разгорнутых стратэгічных носьбітах, агульная колькасць разгорнутых і неразвернутых носьбітаў складала 775 адзінак[12].
Па дамове СНУ-III кожны разгорнуты стратэгічны бамбардзіроўшчык залічваецца як носьбіт з адным ядзерным боезарадам[13]. Колькасць ядзерных бомбаў і крылатых ракет з ядзернай БГ, якая можа несці разгорнутыя стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі, не ўлічваецца[14].
Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння
Ракетны комплекс | Колькасць | Боезарадаў на носьбіце | Усяго боезарадаў | Месцы дыслакацыі |
---|---|---|---|---|
Р-36М2 «Ваявода» (шахтнага базіравання) | 46[15] | 10 | 460 | Дамбароўскі, Ужур |
УР-100Н УТТХ (шахтнага базіравання) | 2[15] | 1 | 2 | Казельск, Тацішчава |
РТ-2ПМ «Топаль» | 45[15] | 1 | 45 | Сібірскі, Выпаўзава |
РТ-2ПМ2 «Топаль-М» (шахтнага базіравання) | 60[15] | 1 | 60 | Тацішчава |
РТ-2ПМ2 «Тополь-М» (мабільнага базавання) | 18[15] | 1 | 18 | Тэйкава |
РС-24 «Ярс» (мабільнага базавання) | 135[15] | 4 | 540 | Тэйкава, Йашкар-Ала, Ніжні Тагіл, Новасібірск, Іркуцк, Выпаўзава[16] |
РС-24 «Ярс» (шахтнага базавання) | 14[15] | 4 | 56 | Казельск |
Усяго | 320[15] | 1181[15] |
Марскія стратэгічныя сілы
Тып ракетаносца | Ракетаносцаў | БРПЛ | Боезарадаў на БРПЛ | Усяго боезарадаў |
---|---|---|---|---|
667БДР «Кальмар» | 1 | 16 Р-29Р | 3 | 48 |
667БДРМ «Дэльфін» | 5 | 80 Р-29РМУ2 | 4[~ 1] | 320 |
955 «Барэй» | 5 | 80 Р-30 «Булава» | 6-10 | 480-800 |
941 «Акула» | 0 | 0 | 0 | Падводная лодка выкарыстоўваецца толькі для выпрабаванняў БРПЛ |
Усяго | ? | 176 | ? | ? |
У дужках паказана агульная колькасць разгорнутых і неразвернутых РПКСН (у страі, на рамонце і мадэрнізацыі, на выпрабаваннях)[~ 2]
Стратэгічная авіяцыя[20]
Тып бамбардзіроўшчыка | Бамбардзіроўшчыкаў | Тып і колькасць крылатых ракет | Усяго крылатых ракет |
---|---|---|---|
Ту-95МС6/Ту-95МС16 | 60[21] | 6 Х-55СМ | 300 |
Ту-160 | 17[22] | 12 Х-55СМ альбо Х-101 | 192 |
Усяго | 77 | 492 |
Колькасць і суадносіны кампанентаў СЯС Расіі
Суадносіны кампанентаў СЯС і дынаміка іх скарачэнняў з 1990 года па 2016 год. | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Носьбіты | Колькасць боезарадаў па гадах | |||||||||||||||
1990 | ліпень 1997 | ліпень 2000 | кастрычнік 2005 | ліпень 2010 | студзень 2015 | красавік 2016 | ||||||||||
МБР | ||||||||||||||||
РС-10 | 326 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | |||||||||
РС-12 | 40 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | |||||||||
РС-16 | 188 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | |||||||||
РС-20 | 3080 | 1860 | 1800 | 850 | 590 | 480 | 460 | |||||||||
РС-18 | 1800 | 1020 | 900 | 774 | 420 | 180 | 120 | |||||||||
РС-22Ш | 560 | 100 | 100 | 0 | 0 | 0 | 0 | |||||||||
РС-22Ж | 330 | 360 | 360 | 0 | 0 | 0 | 0 | |||||||||
РС-12М | 288 | 360 | 360 | 291 | 174 | 76 | 72 | |||||||||
РС-12М2 | 0 | 0 | 20 | 40 | 49 | 60 | 60 | |||||||||
РС-12М2 мабільны | 0 | 0 | 0 | 0 | 15 | 18 | 18 | |||||||||
РС-24 мабільны | 0 | 0 | 0 | 0 | 24 | 216 | 252 | |||||||||
РС-24 шахтны | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 16 | 40 | |||||||||
Усяго | 6612 | 3700 | 3540 | 1955 | 1248 | 1026 | 1022 | |||||||||
БРПЛ | ||||||||||||||||
РСМ-25 | 192 | 16 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | |||||||||
РСМ-40 | 280 | 192 | 48 | 0 | 0 | 0 | 0 | |||||||||
РСМ-45 | 12 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | |||||||||
РСМ-50 | 672 | 624 | 576 | 288 | 207 | 192 | 96 | |||||||||
РСМ-52 | 1200 | 1200 | 1200 | 0 | 0 | 0 | 0 | |||||||||
РСМ-54 | 448 | 448 | 448 | 384 | 384 | 320 | 320 | |||||||||
РСМ-56 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 96 | 288 | |||||||||
Усяго | 2804 | 2480 | 2272 | 672 | 591 | 608 | 704 | |||||||||
АСЯС | ||||||||||||||||
Ту-95МС | 924 | 704 | 726 | 704 | 688 | 640 | 616 | |||||||||
Ту-95 | 63 | 10 | 4 | 0 | 0 | 0 | 0 | |||||||||
Ту-160 | 180 | 72 | 180 | 168 | 156 | 168 | 192 | |||||||||
Усяго | 1167 | 786 | 910 | 872 | 844 | 808 | 808 | |||||||||
Усяго боезарадаў | 10583 | 6966 | 6722 | 3499 | 3293 | 2312 | 2414 | |||||||||
Боезарадаў на дзяжурстве | 10583 | 6966 | 5518 | 2198 | 2002 | 1643 | 1735 | |||||||||
Ядзерна-тэхнічнае забеспячэнне і бяспека
Базы захоўвання ядзерных зарадаў знаходзіцца пад кіраваннем 12-га Галоўнага ўпраўлення Міністэрства абароны.
ЗАТУ
Закрытыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні (ЗАТУ) ядзернага зброевага комплексу:
- Сароў (Арзамас-16) — распрацоўка ядзерных боепрыпасаў (Усерасійскі навукова-даследчы інстытут эксперыментальнай фізікі), серыйная вытворчасць ядзерных боепрыпасаў (электрамеханічны завод Авангард)
- Снежынск (Чалябінск-70) — распрацоўка ядзерных боепрыпасаў (Усерасійскі навукова-даследчы інстытут тэхнічнай фізікі)
- Лясны (Свярдлоўск-45) — серыйная вытворчасць ядзерных боепрыпасаў (камбінат «Электрохімпрыбор»)
- Трохгорны (Златавуст-36) — серыйная вытворчасць ядзерных боепрыпасаў (Прыборабудаўнічы завод Расатама)
- Зарэчны (Пенза-19) — серыйная вытворчасць кампанентаў ядзерных боепрыпасаў (Федэральны навукова-вытворчы цэнтр «Старт»)
- Азёрск (Чэлябінск-65) — вытворчасць плутонію, вытворчасць трыція, вытворчасць дэталяў ядзерных боепрыпасаў (высокаўзбагачаны ўран, плутоній, трыцій) (ВА «Маяк»)
Гл. таксама
- Стварэнне савецкай атамнай бомбы
- Ядзерны парытэт
- Зброя масавага паражэння Расійскай Федэрацыі
- Ядзерны арсенал ЗША
Зноскі
- Каментарыі
- Крыніца
- ↑ Россия догнала США по общему количеству носителей стратегического ядерного оружия
- ↑ Договор между Российской Федерацией и Соединенными Штатами Америки о мерах по дальнейшему сокращению и ограничению стратегических наступательных вооружений.
- ↑ Russian Strategic Nuclear Forces Under New START // Arms Control Association
- ↑ Заявление МИД России от 5 февраля 2018 г.
- ↑ В Москве под руководством Верховного главнокомандующего Вооружёнными силами России Владимира Путина прошло расширенное заседание коллегии Минобороны (руск.). Министерство обороны Российской Федерации (18 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2019. Праверана 26 студзеня 2019.
- ↑ Военная доктрина Российской Федерации (2014) . kremlin.ru. П. 27.
- ↑ Стратегическое ядерное вооружение России // russianforces.org
- ↑ Атомный подводный ракетоносец «Рязань» обещают вернуть в строй до 2017 года. Архівавана 19 мая 2021.
- ↑ Атомная подлодка ТОФ «Рязань» вернулась на Камчатку после модернизации.
- ↑ данные по морским стратегическим силам // Сайт «Стратегическое ядерное вооружение России»
- ↑ стратегичеких сил Сайт «Стратегическое ядерное вооружение России»
- ↑ Договор СНВ-III Число стратегических наступательных вооружений 1 сентября 2018
- ↑ Договор между Российской Федерацией и Соединенными Штатами Америки о мерах по дальнейшему сокращению и ограничению стратегических наступательных вооружений
- ↑ Договор СНВ-III
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Russian strategic nuclear forces. Strategic Rocket Forces.
- ↑ Сергей Каракаев: "Ярсы" придут на замену - ВПК.name .
- ↑ Атомная подлодка «Верхотурье» успешно поразила ракетой «Синева» полигон на Камчатке Архівавана 25 сакавіка 2019.
- ↑ С АПЛ «Брянск» произведены два пуска межконтинентальной баллистической ракеты «Синева» — Головная часть РСМ-54 «Синева» может состоять из четырех или десяти ядерных блоков с индивидуальным наведением каждого.
- ↑ Данные от 5 февраля 2018г.
- ↑ Стратегическая авиация — Стратегическое ядерное вооружение России
- ↑ Первоисточник: The Military Balance 2018 .(недаступная спасылка)
- ↑ 17-й «Белый Лебедь» России: в Казани достроили новый Ту-160 .
Літаратура
- Стратегическое ядерное вооружение России. / Под ред. П. Л. Подвига. — М: ИздАТ, 1998. — 492 с.
- Ташлыков С. Л., Коряковцев А. А. Морские стратегические ядерные силы СССР: 50 лет на страже Отечества // Военно-исторический журнал. — М., 2015. — № 7. — С. 3—7.
Спасылкі
- Стратегическое ядерное вооружение России
- Ядерный арсенал России на январь 2001 года
- Белоус В. С.. Состязание ядерных мечей и щитов (руск.). Независимое военное обозрение. Независимая газета (21 мая 2004). Праверана 10 кастрычніка 2010.
- Есть ли у России ядерный щит?
- Фильм «РВСН вступают в бой» на YouTube
- Federation of American Scientists