Будова атмасферы

Стратапа́ўза[1] — слой атмасферы Зямлі, які з’яўляецца пераходным паміж стратасферай і мезасферай.

У стратасферы тэмпература павышаецца з павелічэннем вышыні, а стратапаўза з’яўляецца слоем, дзе тэмпература дасягае максімуму. Тэмпература стратапаўзы — каля 0 °C.

На Зямлі стратапаўза знаходзіцца на вышыні 50—55 км над узроўнем мора. Атмасферны ціск складае каля 1/1000 ад ціску на ўзроўні мора.

Зноскі

Літаратура

  • Стратапа́ўза // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 200. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Стратапа́ўза // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — С. 274. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
  • Стратопауза // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.