Стратавулка́н[1], змешаны вулкан[1], слаісты вулкан (ад лац.: stratum — слой), — тып вулкана, які мае канічную форму, складзены з мноства слаёў ацвярдзелай лавы, тэфры вулканічнага попелу. Стратавулкан характэрызуецца высокай, стромкай формай і перыядычнымі выбухнымі вывяржэннямі. Вывяргаемая лава — вязкая і густая, дзякуючы гэтаму яна застывае перад тым, як паспее далёка распаўсюдзіцца.
Стратавулканамі, напрыклад, з’яўляюцца Ключаўская Сопка і Карымская Сопка на Камчатцы, Фудзіяма ў Японіі[2].
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
- Стратавулка́н, змешаны вулкан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 200. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стратовулка́ны, слоистые вулканы, смешанные вулканы // Т. 24А. Собаки — Струна. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 554. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Стратовулкан (смешанный вулкан) // Геологический словарь: в 2-х томах. / Под редакцией К. Н. Паффенгольца и др. — М.: Недра, 1978. (руск.)
- Стратовулкан // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.