Страсбурскі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université de Strasbourg | |
Арыгінальная назва | фр.: Université de Strasbourg |
Міжнародная назва | англ.: University of Strasbourg |
Заснаваны | 1538 |
Год рэарганізацыі | 2009 |
Студэнты | 48 153[1], 42 441[2], 43 076[2], 50 140[2], 52 699[2], 41 150[2], 42 243[2], 44 959[2], 50 847[2], 53 420[2], 46 430[2], 47 935[2], 52 421[2], 43 936[2], 51 807[2] і 53 018[2] |
Размяшчэнне | Страсбур |
Сайт | unistra.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Страсбурскі ўніверсітэт (фр.: Université de Strasbourg) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Страсбур.
Агульная характарыстыка
Гэта шматпрофільны ўніверсітэт, у якім навучаецца амаль 50 тысяч студэнтаў, з якіх 20 % складаюць замежнікі, амаль 3 тысячы выкладчыкаў і даследчыкаў, які налічвае 35 структурных адзінак (факультэтаў, школ і інстытутаў) і больш за 70 даследчых падраздзяленняў. Ён уваходзіць у шэраг першых французскіх універсітэтаў, а таксама з’яўляецца адным з першых у краіне, хто стварыў адпаведны ўніверсітэцкі фонд. Установа з’яўляецца членам некалькіх прэстыжных універсітэцкіх аб’яднанняў, такіх як Еўрапейская ліга даследчых універсітэтаў і інш. У 2011 годзе ўніверсітэт увайшоў у тройку найлепшых ВНУ Францыі ў рамках ініцыятывы у галіне перадавога вопыту (IDEX). 18 выпускнікоў і выкладчыкаў універсітэта з’яўляюцца лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі.
Гісторыя
Гісторыя ўтварэння ўніверсітэта ўзыходзіць да пратэстанцкай гімназіі, заснаванай у 1538 годзе, па якой пазней універсітэт называўся пратэстанцкай акадэміяй. У 1566 годзе імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліян II надаў гімназіі статус акадэміі, у 1621 годзе яна стала ўніверсітэтам, а ў 1631 годзе — каралеўскім універсітэтам. У 1681 годзе войскі французскага караля Людовіка XIV захапілі Эльзас, і па Вестфальскім дагаворы заходні бераг Рэйна, уключаючы і ўніверсітэт, адышоў да Францыі. Падчас Другой сусветнай вайны, калі Францыя была акупаваная нацысцкай Германіяй, універсітэт быў перамешчаны ў Клермон-Феран.
У 1970 годзе ўніверсітэт быў падзелены на тры асобных ВНУ:
- Універсітэт Страсбур I (Універсітэт імя Луі Пастэра)
- Універсітэт Страсбур II (Універсітэт імя Марка Блока)
- Універсітэт Страсбур III (Універсітэт імя Рабера Шумана)
У 2009 годзе яны былі зноў аб’яднаны ў адну пад назвай «Страсбурскі ўніверсітэт».
Зноскі
- ↑ Repères Et Références Statistiques 2017 sur les enseignements, la formation et la recherche — French Ministry of education, 2017. — С. 163. — ISBN 978-2-11-151752-3
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Страсбурскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы