Дворнаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Мёрскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Дворнава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 18 сакавіка 1963 |
Дво́рнаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Дворнава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Стральцоўскі сельсавет у складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Стральцова. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дворнава, сельсавет перайменаваны ў Дворнаўскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Драбаўшчынскага сельсавета (24 населеныя пункты: Айчызна, Амелькава, Бортнікі, Воўкава, Ганчары, Гарані, Гінькі, Грышкава, Дамашы, Драбаўшчына, Закрэўшчына, Карчы I, Крукаўшчына, Лугавыя, Пагарэльшчына, Пратасы Кукроўскія, Серпуці, Сёмкава, Сіняўшчына, Соіна, Старынкі, Струі, Філіпава і Шэрсні) сельсаветаў[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мёрскага раёна, за выключэннем 24 населеных пунктаў (Айчызна, Амелькава, Бортнікі, Воўкава, Ганчары, Гарані, Гінькі, Грышкава, Дамашы, Драбаўшчына, Закрэўшчына, Карчы I, Крукаўшчына, Лугавыя, Пагарэльшчына, Пратасы Кукроўскія, Серпуці, Сёмкава, Сіняўшчына, Соіна, Старынкі, Струі, Філіпава і Шэрсні), якія былі перададзены ў склад Глыбоцкага раёна[3] і 27 снежня 1962 года ўключаны ў склад Пліскага сельсавета Глыбоцкага раёна[4]. 18 сакавіка 1963 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лужкоўскага сельсавета[5].
Крыніцы
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. Аб узбуйненні сельскіх раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000).
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. і выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.