Стоя Атала — макет у натуральную велічыню (1950-я гады)

Стоя (грэч. Στοά — «порцік») — у антычнай архітэктуры, доўгая галерэя-порцік, звычайна з адным-двума шэрагамі калон і са сцяной па адным з доўгіх бакоў; крытая каланада.

У Афінах была асабліва вядомая стоя Пікіле (грэч. στοα Ποικίλη — «пярэстая» каланада), упрыгожаная роспісамі Палігната. Нярэдка стоі мела два рады калон, як напрыклад, у Пірэі. Царская стоя (грэч. Στοα βασίλειος, або грэч. βασιλική) у Афінах, у якой засядаў архонт, была падзелена трыма радамі калон на 3 часткі (алеі), з якіх сярэдняя была завершана паўкругам (грэч. άψίς). Гэта каланада была прататыпам рымскіх базілік, якія ад яе атрымалі сваю назву. У старажытных Афінах назва стоі мелі многія будынкі, напрыклад, крамы, свіраны.

У 1950-я гады амерыканцы аднавілі на агоры стою Атала.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.