Стома — зморанасць ад працы або іншага занятку[1] (стомленасць), таксама беларускае прозвішча.

Вядомыя асобы

Прозвішча

Прозвішча «Стома» вядомае і ў Літве у варыянтах Stoma, Stuoma (у Польшчы гэтае прозвішча найчасцей належыць выхадцам з Літвы).

Паводле думкі літоўскага даследчыка З. Зінкявічуса, выказанай у кнізе «Прозвішчы польскамоўных жыхароў Віленскага краю» (2012, па-літоўску), прозвішча Стома ад літоўскага stuomuo «пастава, фігура, рост; тулава».

Падваенне зычнага ў напісаных па-польску адыменных прозвішчах тыпу Skirmuntt, Radziwiłł, Strumiłło, Biryłło, Stomma паказвае іх шляхецкае паходжанне, найчасцей старажытнае літоўскае. Зычны ў прозвішчы па-замежнаму падвойваўся, каб шляхецкае прозвішча адрознівалася ад прозвішча простага паходжання.

Антрапанімічнага паходжання назвы вёсак тыпу Стомы, Стоміна.

Заўвагі

  1. Паводле Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы. — Мн.: БелЭн, 2002. — С. 628.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.