Столінскі павет | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1 студзеня 1923 |
Дата скасавання | 15 студзеня 1940 |
Сто́лінскі паве́т[1][2] (польск.: Powiat stoliński) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Палескага ваяводства міжваеннай Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Столін.
Гісторыя
Павет утвораны 1 студзеня 1923 года[3][4] з гмін Лунінецкага (Бярозавае, Плотніца, Столін, Хорск, Церабяжоў), Пінскага (Радчыцк) і Сарненскага паветаў (Высоцк).
1 красавіка 1927 года гміна Гарадная ўвайшла ў склад гміны Радчыцк[5].
18 красавіка 1928 года гміны Радчыцк і Церабяжоў былі скасаваны[6].
У выніку польскага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года і ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР Столінскі павет увайшоў у склад Беларускай ССР. 27 лістапада 1939 года ў выніку выраўноўвання мяжы, да Сарненскага павета Украінскай ССР былі далучаны Высоцкая і Бярозаўская воласці павета[7].
4 снежня 1939 года павет уключаны ў Пінскую вобласць[8]. 15 студзеня 1940 года павет скасаваны, на яго тэрыторыі ўтвораны Столінскі раён.
Адміністрацыйны падзел
Гміны
Гарадскія
Вясковыя
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ ЭГБ 2001.
- ↑ У «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» падаецца дата прыняцця Пастановы ўрада Польшчы 6 снежня 1922 года
- ↑ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 6 grudnia 1922 r. o utworzeniu powiatu stolińskiego oraz włączeniu gmin dobrosławskiej i pohostskiej do powiatu pińskiego // Dziennik Ustaw. — 1922. — № 116. — Poz. 1051.(недаступная спасылка)
- ↑ Rozporządzenie Prezydenta Rzeczypospolitej z dnia 13 kwietnia 1927 r. o zniesieniu ustroju miejskiego miasta Horodno w powiecie stolińskim, województwie poleskiem // Dziennik Ustaw. — 1927. — № 38. — Poz. 338.(недаступная спасылка)
- ↑ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 23 marca 1928 r. o zmianach terytorjalnych gmin wiejskich na obszarze województwa poleskiego // Dziennik Ustaw. — 1928. — № 46. — Poz. 452.(недаступная спасылка)
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета УССР 27.11.1939 "Об образовании Львовськой, Дрогобычской, Волынской, Станиславской, Тарнопольской и Ровенской областей в составе УРСР Архівавана 26 лістапада 2016.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР от 4 декабря 1939 года об образовании Барановичской, Белостокской, Бресткой, Вилейской и Пинской областей в составе Белорусской ССР // Сборник законов СССР и указов Президиума Верховного Совета СССР. 1938 г. — июль 1956 г. / под ред. канд. юр. н. Мандельштам Ю. И. — М.: Государственное издательство юридической литературы, 1956. — С. 55.
Літаратура
- Сто́лінскі паве́т // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 425. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Сто́лінскі паве́т // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 186. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх