Вёска
Стаўпішча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
53°14′05″ пн. ш. 29°23′41″ у. д.
Насельніцтва
  • 337 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2237
Паштовыя індэксы
213943
Аўтамабільны код
6
СААТА
7225822029
Стаўпішча на карце Беларусі ±
Стаўпішча (Беларусь)
Стаўпішча
Стаўпішча (Магілёўская вобласць)
Стаўпішча

Стаўпі́шча[1] (трансліт.: Staŭpišča, руск.: Столпище) — вёска ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Мышкавіцкага сельсавета.

Геаграфія

Вёска знаходзіцца за 6 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Кіраўск[2], за 93 км ад Магілёва[2], за 20 км ад чыгуначнай станцыі Беразіна[2], за 3 км ад аўтамабільнай дарогі М5[3], прыкладна за 1,5 км ад аўтамабільнай дарогі Р93[3]. У напрамку на захад ад вёскі знаходзіцца выток ракі Даранка (прыток Алы).

Гісторыя

Вядома з 1560 года[2] як сяло ў дзяржаўнай уласнасці Бабруйскага староства Вялікага Княства Літоўскага. З 1621 года было ва ўладанні С. Рагозы. У 1738 годзе ў Стаўпішчы налічвалася 27 гаспадарак. У другой палове XVIII стагоддзя вёска была цэнтрам староства. У 1766 годзе сяляне ўзнялі паўстанне, якое ахапіла і большую частку Любоніцкага староства. Паўстанне было задушана, а яго кіраўнікі П. Лагойка, Л. Самадзелка, М. Пячонка пакараныя смерцю. З 1793 года вёска ў Бабруйскім павеце Расійскай імперыі. У 1897 годзе ў Стаўпішчы 100 двароў, 724 жыхары[2]. Дзейнічалі школа, 2 ветракі, 2 крупадзёркі, цагельны завод, бровар, хлебазапасны магазін. З 1916 года працавала народнае вучылішча.

З 20 жніўня 1924 года Стаўпішча ў Бабруйскім раёне, з 12 лютага 1935 года — у Кіраўскім раёне. Вёска была цэнтрам калгаса імя Кірава[4]. Да 22 лютага 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Казуліцкага сельсавета[5].

Насельніцтва

  • 1897 год — 100 двароў, 724 жыхары[2];
  • 2001 год — 207 двароў, 468 жыхароў[2];
  • 2009 год — 337 жыхароў.

Інфраструктура

Дзейнічаюць: Аддзяленне «Стаўпішча» ААТ «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага, спажывецкі кааператыў па газіфікацыі «Стаўпішча-2019», фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, базавая школа, аддзяленне сувязі.

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Старо́е Стаўпі́шча, Стаўпі́шча, ж. Сто́ўпішчы, мн. Стары́я Стаўпі́шчы, мн.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 БелЭн 2002.
  3. 1 2 Атлас 2012.
  4. Колхоз им. Кирова // Справочник предприятий России и СНГ (руск.)
  5. Об изменениях в административно-территориальном устройстве Бобруйского и Кировского районов Могилевской области (руск.) (pdf). Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 27.04.2023.

Літаратура

  • Віталёва В. В. Стаўпі́шчы, Стаўпішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 179. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 2001. — С. 422. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 24. — 64 с. 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N-35-107. Выданне 1982 года. Стан мясцовасці на 1978, 1980 гады. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.