Стаўбцоўскі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 12 снежня 1920
Дата скасавання 15 студзеня 1940

Стаўбцо́ўскі паве́т[1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 19211940 гадах у Навагрудскім ваяводстве Польшчы, у 19391940 гадах — у БССР. Цэнтр — мястэчка Стоўбцы. Утвораны ў канцы 1920 года на частцы тэрыторыі былога Мінскага павета, акупіраванай польскімі войскамі. Уключаў 7 гмін:

  • Засульскую,
  • Заслаўскую,
  • Івянецкую,
  • Пяршайскую,
  • Ракаўскую,
  • Свержанскую,
  • Стаўбцоўскую.

З 4 лютага 1921 года ў Навагрудскім ваяводстве. У 1923 годзе ўключаў 8 гмін:

  • Валмянскую,
  • Засульскую,
  • Івянецкую,
  • Навасвержанскую,
  • Пяршайскую,
  • Ракаўскую,
  • Рубяжэвіцкую,
  • Стаўбцоўскую.

13 студзеня 1926 года Валмянская, Івянецкая і Пяршайская гміны перададзены ў Валожынскі павет; да Стаўбцоўскага павета далучаны Дзераноўская, Жухавіцкая, Мірская, Ярэміцкая, 20 мая 1930 года Налібоцкая гміна з суседніх паветаў.

У верасні 1939 года павет заняты Чырвонай Арміяй, з 14 лістапада 1939 года — у БССР, з 4 снежня — ў Баранавіцкай вобласці. 15 студзеня 1940 года павет скасаваны, яго тэрыторыя падзелена паміж Івянецкім, Мірскім і Стаўбцоўскім раёнамі.

Зноскі

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.