Музей Стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1998 |
Месцазнаходжанне | вул. Ніжне-Пакроўская, 33, 211400, Полацк, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь |
Адкрыты | з 10.00 да 17.00, акрамя панядзелку |
Стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» размешчаны ў Полацку ў помніку архітэктуры канца XVII стагоддзя (так званы «дамок Пятра I»).
Гісторыя
Музей быў адкрыты ў маі 1998 года. Музей з'яўляецца філіялам Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея запаведніка. Гэта першая ў Беларусі манаграфічная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі адной вуліцы.
Будынак
Пабудаваны ў цэнтры горада як жылы (на мяжы XVIII–XIX стст. перабудаваны). У гэтым доме ў 1705 г. жыў Пётр I.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны дом значна пацярпеў. У 1949 г. будынак адрамантаваны: адноўлены разбураныя часткі сцен зроблены дах, фасады атынкаваны з цягай карнізаў і аконных абрамленняў, пасланы новая падлога і столь, запоўнены дзвярныя і аконныя праёмы. Будынак быў прыстасаваны пад дзіцячую бібліятэку. Захаваліся і ўяўляюць пэўную каштоўнасць драўляныя дзверы разной работы.
Канцэпцыя
Экспазіцыя створана на аснове «даведніка па горадзе Полацку», які быў выдадзены ў Полацку ў 1910 годзе ў сувязі з перанясеннем мошчаў святой Ефрасінні Полацкай з Кіева.
Экспазіцыя
Экспазіцыйная плошча — 110 квадратных метраў. У экспазіцыі прадстаўлена 224 музейных прадмета. Экспазіцыя знаёміць з гісторыяй вуліцы, распавядае пра людзей, якія жылі тут, пра пабудовы і ўстановы Ніжне-Пакроўскай.
У выставачнай зале працуе таксама выстава «Рака Заходняя Дзвіна і гандлёвыя сувязі Полацка».
Літаратура
- Музеі Беларусі=Museums Belarus: Інфармацыя аб музеях сістэмы Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь / Склад. А. Б. Сташкевіч [і інш.]; Пер. з бел. мовы А. Б. Сташкевіч, В. У. Мірончык. — Мн.: Беларусь, 2001. — 272.
- Полацк музейныангл. мову Ю. В. Бажэнаў. — Мн.: Беларусь, 2006. — 282 с.