Стаход
укр. Стохід
Характарыстыка
Даўжыня 188 км
Басейн 3 150 км²
Вадацёк
Выток Сэмэрынскэ і Локачынскі раён
  Каардынаты 50°48′36″ пн. ш. 24°54′06″ у. д.
Вусце Прыпяць
  Каардынаты 51°51′44″ пн. ш. 25°38′21″ у. д.
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць  Дняпро  Дняпроўскі ліман[d]

Краіна
Рака Стаход на карце Валынскай вобласці
Рака Стаход на карце Валынскай вобласці
physical
Стаход
Стаход
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стаход (укр.: Стохід) — рака ў Валынскай вобласці Украіны, правы прыток р. Прыпяць. Даўжыня 188 км. Вадазбор 3150 км². Сярэдні расход вады ў 15 км ад вусця 13,5 м³/с.

Апісанне

Пачынаецца на Валынскім узвышшы, цячэ па Верхняпрыпяцкай нізіне мноствам рукавоў і мяняючы рэчышча (адсюль і назва — сто хадоў).

Рачная даліна ў верхнім цячэнні выразна акрэслена, шырынёй да 4—4,5 км, ніжэй невыразная, шырынёй да 7—10 км. Пойма двухбаковая, забалочаная; шырынёй ад 0,4 км у вярхоўях да 2,5 км у нізоўі. Рэчышча прасочваецца толькі ў верхнім цячэнні, дзе месцамі яго шырыня 20—25 м, глыбіня 0,5—1,5 м. Ніжэй с. Заячаўкі рака ўтварае шматлікія рукавы шырынёй 10—15 м (месцамі да 40—60 м), глыбіня да 8—10 м (на плёсах).

Жыўленне мяшанае, з перавагай снегавага. Разводдзе з сакавіка па май. Замярзае ў лістападзе — снежні, крыгалом ў сакавіку — пачатку красавіка.

Асноўны прыток — Чараваха (справа). Водпарыёмнік асушальных сістэм. Каналам злучаны з возерам Чэрвішча. На працягу 50 км рэчышча Стахода паглыблена і выпраставана.

У гісторыі

Над ракой адбываліся жорсткія баі аўстрыйскіх, германскіх і расійскіх войскаў у час Першай сусветнай вайны.

Літаратура

  • Географічна енциклопедія України: В 3-х т. / Редкол.: О. Маринич (відп. ред.) та ін. — К.: «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989—1993. Т. 3: П—Я. — 480 с. ISBN 5-88500-020-4
  • Краткая географическая энциклопедия. Т.4 / Гл.ред. Григорьев А. А. — М.: Советская энциклопедия, 1964. 448 с. с илл., 10 л. карт

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.