Статыстычная фізіка | ||||||||||||
Тэрмадынаміка Кінетычная тэорыя газаў
| ||||||||||||
Статы́стыка Фе́рмі—Дзіра́ка — фізічная статыстыка, якая апісвае ўласцівасці сістэм тоесных часціц з паўцэлым спінам (ферміёнаў); адна з квантавых статыстык.
Прапанавана Э.Фермі (1926), у тым жа годзе П.Дзірак высветліў яе квантавамеханічны сэнс.
Аснова статыстыкі — размеркаванне Фермі—Дзірака. Квантавы стан сістэмы характарызуецца хвалевай функцыяй, антысіметрычнай адносна перастановак каардынат і імпульсаў кожнай пары тоесных часціц.
Паводле статыстыкі Фермі—Дзірака ў кожным квантавым стане не можа быць больш за адну часціцу (гл. прынцып Паўлі). Са статыстыкі Фермі—Дзірака вынікае магчымасць існавання квантавага выраджэння фермі-газу (гл. выраджаны газ), аднак у адрозненне ад бозе-газу гэтая з'ява не звязана з фазавым пераходам. На падставе статыстыкі Фермі—Дзірака тлумачацца фізічныя ўласцівасці металаў і паўправаднікоў, а таксама з'явы звышправоднасці і звышцякучасці (гл. эфект Купера).
Гл. таксама
- Статыстыка Бозе—Эйнштэйна
Літаратура
- Фермі—Дзірака статыстыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. С. 360.