Ста́туя[1] (лац.: statua) — адзін з асноўных відаў круглай скульптуры, які ўяўляе сабой трохмерную выяву чалавечай фігуры ці жывёлы (часам — якой-небудзь фантастычнай істоты).

Статуі могуць размяшчацца перад фасадам будынка, у адмысловых нішах на пастаменце, на карнізе па вуглах франтона ці ў адмысловых павільёнах садоў.

Конная статуя адлюстроўвае наезніка на кані.

Статуя можа з’яўляцца творам станковага або манументальнага мастацтва. Невялікія статуі, які служыць для ўпрыгожвання інтэр’ераў, завуцца статуэткамі.

Самая высокая статуя ў свеце — Буда Вясенняга Храма ў пасёлку Чжаоцунь (правінцыя Хэнань, Кітай).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.