Стасіс Лазарайціс
літ.: Stasys Lozoraitis
Сцяг Пасол Літвы ў Італіі
1993 1994
Папярэднік Пасада заснавана
Стасіс Лазарайціс Старэйшы
(да 1940 года)
Пераемнік Раманас Пагадзяліс
Сцяг Пасол Літвы ў ЗША
1991 1993
Папярэднік Пасада заснавана
Павілас Жадзяйкіс
(да 1940 года)
Пераемнік Альфонсас Эйдзінтас

Нараджэнне 2 жніўня 1924(1924-08-02)
Смерць 13 чэрвеня 1994(1994-06-13) (69 гадоў)
Месца пахавання Пятрашунскія могілкі, Каўнас, Літва
Бацька Стасіс Лазарайціс Старэйшы
Маці Вінцэнта Матулайціце-Лазарайціене
Жонка Даніэла д’Эрколе
Веравызнанне каталіцтва
Адукацыя Рымскі ўніверсітэт Ла Сапіенца
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Крыжа Віціса
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Крыжа Віціса
Медаль Памяці 13 студзеня
Медаль Памяці 13 студзеня

Стасіс Лазарайціс (літ.: Stasys Lozoraitis; 2 жніўня 1924, Берлін, Германія — 13 чэрвеня 1994, Вашынгтон, ЗША) — літоўскі дыпламат і палітычны дзеяч. Пасол Літвы у ЗША (1991—1993) і Італіі (1993—1994).

Сын міністра замежных спраў Літвы (1934—1938), дыпламата Стасіса Лазарайціса Старэйшага, Лазарайціс Малодшы з юначых гадоў дапамагаў яму ў арганізацыі дзейнасці Літоўскай дыпламатычнай службы ў выгнанні, ЛДС у Ватыкане, у 1983 годзе перабраўся ў літоўскую дыпламатычную місію ў Вашынгтоне, а ў 1987 годзе — узначаліў ЛДС. Пасля здабыцця Літвой незалежнасці Лазарайціс быў прызначаны паслом краіны ў ЗША. У канцы 1992 года правыя і цэнтрысцкія палітычныя сілы Літвы ініцыявалі вылучэнне Лазарайціса на пасаду прэзідэнта краіны. На прэзідэнцкіх выбарах 1993 года ў Літве Лазарайціс супрацьстаяў Альгірдасу Бразаўскасу і пацярпеў паражэнне, атрымаўшы 38,28 % галасоў выбаршчыкаў. Неўзабаве пасля паражэння ў выбарах, у маі 1993 года, Лазарайціс быў пераведзены з Вашынгтона ў Рым, а яшчэ праз год сканаў.

Зноскі

    Літаратура

    • Ashbourne A. Lithuania: The Rebirth of a Nation, 1991—1994. — Lanham: Lexington Books, 1999. — 219 p. — ISBN 0-7391-0027-0.
    • Sužiedėlis S. Historical Dictionary of Lithuania. — Lanham — Toronto — Plymouth, UK: The Scarecrow Press, Inc., 2011. — P. 180. — 427 p. — ISBN 978-0-8108-4914-3.
    • Адамкус В. Имя судьбы — Литва(руск.) // Дружба народов : журнал. — 2004. — № 4. — С. 163—182. — ISSN 0012-6756.

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.