Вёска
Старыя Войкавічы
± |
Стары́я Во́йкавічы[1] (трансліт.: Staryja Vojkavičy, руск.: Старые Войковичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 20 км на поўнач ад Баранавіч.
Гісторыя
Вядомы з 1585 года як в. Войкавічы, уласнасць князёў Ямбекавічаў, уваходзіла ў склад маёнтка Калдычэва.
Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 года) у складзе Расійскай імперыі. Паводле перапісу 1897 года ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі ветраны млын. Раней паселішча мела назву Мінакі, якая мала ўжывалася.
Падчас Першай сусветнай вайны ў наваколлі вёскі Старыя Войкавічы адбываліся актыўныя баявыя дзеянні; цяжкія баі з вялікай колькасцю ахвяр з боку расійскай арміі праходзілі ў 1916 годзе ў час выканання Скробава-Гарадзішчанскай аперацыі. 13 чэрвеня пры аперацыі загінула каля 7000 салдат расійскай арміі, пры гэтым было захоплена ўсяго толькі адно нямецкае ўмацаванне «Балотны пагорак» на захадзе вёскі Старыя Войкавічы. Гістарычныя падзеі гэтых часоў пазней былі ўшанаваны помнікам «Трох крыжоў» — арлом з трыма нахіленымі ў розныя бакі крыжамі на пастаменце.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Мядзеневіцкага сельсавета[2].
Інфраструктура
Працуе магазін.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 33 двары, 174 жыхары.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 11 жыхароў, 7 гаспадарак.
Славутасці
Непадалёку ад вёскі Старыя Войкавічы пры паглыбленні каналу былі знойдзены рэшткі старажытнага паселішча. Усяго ў наваколлі выяўлена 4 такія стаянкі, названыя Войкавічы-1, Войкавічы-2, Войкавічы-3 і Войкавічы-4.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ РЕШЕНИЕ БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно- территориальном устройстве Барановичского района Брестской области
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- В. Корбут, Тайна «Трех крёстов», Советская Белоруссия № 233(недаступная спасылка) (руск.)
- Исчезающие деревни. Старые Войковичи Барановичского района (руск.)