Ломашаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Глыбоцкі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ломашы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 697 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Ло́машаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Ломашы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Кульгайскі сельсавет у складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Кульгаі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года адміністрацыйны цэнтр перанесены ў вёску Старынкі, сельсавет перайменаваны ў Старынкаўскі сельсавет[1]. З 10 сакавіка 1958 года па 3 кастрычніка 1959 года ў складзе Дзісенскага раёна[2][3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мёрскага раёна. З 12 лютага 1965 года ў складзе Глыбоцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Старынкаўскага сельсавета 32 населеныя пункты[4]. 16 лютага 1982 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Карасі[5]. 19 ліпеня 1989 года цэнтр перанесены ў вёску Ломашы, сельсавет перайменаваны ў Ломашаўскі[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 905 чалавек[7], з іх 93,9 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 0,9 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года — 697 чалавек[9].
Крыніцы
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 сакавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 3 кастрычніка 1959 г. Аб скасаванні Дзісненскага раёна Маладзечанскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 44. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 ліпеня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.