Старык | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 3,3 км |
Шырыня | 0,15 км |
Плошча | 0,4 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 6,72 км |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
![]() ![]() Старык |
|
|
|
![]() ![]() Старык |
|
![]() |
Стары́к[1] — возера ў Беларусі, у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, на левабярэжнай пойме ракі Прыпяць, за 13 кіламетраў на ўсход ад горада Петрыкаў, каля аграгарадка Конкавічы.
Плошча паверхні 0,4 км², даўжыня 3,3 кіламетры, найбольшая шырыня 150 метраў, даўжыня берагавой лініі 6,72 кіламетраў. Катлавіна старычнага тыпу, моцна выцягнутая. Схілы катлавіны вышынёй 4—5 метраў, на захадзе і поўначы пад хмызняком, на ўсходзе разараныя.
Возера злучана пратокай з ракой Прыпяць. На поўнач ад возера пралягае аўтамабільная дарога Н4003.
Зноскі
Літаратура
- Стары́к // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 165. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 232. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 23. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-142. Выданне 1975 года. (руск.)
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.