Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта | |
---|---|
Пасаду займае Уладзімір Яўгенавіч Кухараў | |
Узначальвае | Мінск |
Афіцыйная рэзідэнцыя | 220030, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 8 |
Прызначаецца | прызначаецца прэзідэнтам |
Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта — вышэйшая службовая асоба Мінска. Узначальвае вышэйшы выканаўчы орган дзяржаўнай улады горада — выканаўчы камітэт.
Дзеючым старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта з’яўляецца Уладзімір Яўгенавіч Кухараў.
Абавязкі
Кіраўніцтва дзейнасцю гарвыканкама, грамадзянскай абаронай горада.
Узаемадзеянне з Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, гарадскім Саветам дэпутатаў.
Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
- красавік 1991 — студзень 1995 — Аляксандр Міхайлавіч Герасіменка
- 10 студзеня 1995 — 18 лютага 2000 — Уладзімір Васільевіч Ярмошын
- 28 сакавіка 2000 — 10 чэрвеня 2009 — Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў
- 25 чэрвеня 2010 (з 10 чэрвеня 2009 — в. а.) — 6 лістапада 2014 — Мікалай Аляксандравіч Ладуцька
- 6 лістапада 2014 — 24 лістапада 2018 — Андрэй Віктаравіч Шорац
- 24 лістапада 2018 — 3 верасня 2020 — Анатоль Аляксандравіч Сівак
- 3 верасня 2020 — па наш час — Уладзімір Яўгенавіч Кухараў
Спасылкі
- Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Інфармацыя пра кіраўніка Архівавана 12 лютага 2013. (руск.)
- Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Кіраўнікі горада (з 1879 года) Архівавана 12 лютага 2013. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.