Старасельскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шклоўскі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Троіца
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 20 лістапада 2013
Насельніцтва (2009) 1 179
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2239
Код аўтам. нумароў 6

Старасе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Троіца.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Копыскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Стараселле. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Талачынскага раёна БССР, з 5 снежня 1931 года — Шклоўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 30 красавіка 1958 года ў склад сельсавета з Жукнеўскага сельсавета Талачынскага раёна Віцебскай вобласці перададзены вёскі Коліна-Лідзіна і Хацькова[1]. 11 сакавіка 1960 года ў склад Александрыйскага сельсавета перададзены вёскі Манькава і Ферма, у склад сельсавета з Уланаўскага сельсавета пералічана вёска Каменка[2]. 22 лістапада 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Уланаўскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тройца[3]. 7 сакавіка 1975 года ў склад сельсавета з Рыжкавіцкага сельсавета перададзены вёскі Лутна і Тросна[4]. 21 лістапада 1989 года скасаваны вёскі Гаршкова і Панізоўе[5]. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Александрыйскага сельсавета[6].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1179 чалавек[7], з іх 95,9 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,8 % — украінцы[8].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 31 населены пункт: аграгарадок Стараселле, вёскі Баркі 1, Баркі 2, Вялікае Уланава, Вялікая Лотва, Гаваракі, Гарадок, Гвалтоўнік, Дуброва, Дымава, Забор’е, Калінаўка, Каменка, Клін, Лідзіна, Лутна, Малая Лотва, Малое Уланава, Мацава, Новае Брашчына, Папоўка, Пясчанка, Сісенева, Смальянцы, Старое Брашчына, Троіца, Тросна, Трылесіна, Хацькова, Чырчына і Шчацінка.

Крыніцы

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 красавіка 1958 г. Аб пералічэнні населеных пунктаў Коліна-Лідзіна і Хацькава са складу Жукнеўскага сельскага Савета, Талачынскага раёна, Віцебскай вобласці, у склад Старасельскага сельскага Савета, Шклоўскага раёна, Магілёўскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 лістапада 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 сакавіка 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  5. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.