Старажытнанідэрландская мова | |
---|---|
![]() | |
Краіны | Нідэрланды, Бельгія, Германія, Францыя |
Вымерла | 1150 |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо і руны |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | odt |
LINGUIST List | odt |
IETF | odt |
Glottolog | oldd1237 |
Старажытнанідэрландская мова (нідэрл.: Oudnederlands) — гістарычная форма існавання нідэрландскай мовы, якая развівалася з прагерманскай мовы. Старажытнанідэрландская існавала з VII стагоддзя па 1150 год. Наступнай гістарычнай формай стала сярэдненідэрландская мова.
Мова ўяўляла сабой групу роднасных старажытнаніжнефранкскіх дыялектаў, якія не мелі пісьмовых нормаў. У процівагу старажытнаверхненямецкай мове, якая насоўвалася з поўдня, у старажытнанідэрландскай не адбываллся другога перамяшчэння зычных. Паняцці «старажытнанідэрландская» і «старажытнаніжнефранкская» ў цэлым ідэнтычныя.
Існуюць некаторыя адрозненні паміж старажытнаніжнефранкскімі і іншымі старажытнаніжненямецкімі дыялектамі: у ніжнефранкскіх адбылося спрашчэнне германскага hl (chl) у пачатку слоў, формы прэзентных дзеясловаў у множным ліку яшчэ мелі канчаткі -on, -et, -unt, доўгае германскае ō дыфтангавалася ў uo, сфарміраваўся ўласны канчатак назоўнікаў множнага ліку -a[1].
Зноскі
- ↑ A. Quak, J. M. van der Horst, Inleiding Oudnederlands, Leuven 2002, ISBN 90-5867-207-7
Літаратура
- A. Quak und J. M. van der Horst, Inleiding Oudnederlands. Leuven: Universitaire Pers Leuven, 2002.
- M. Gysseling, «Prae-Nederlands, Oudnederlands, Vroegmiddelnederlands», in: Vierde Colloquium van hoogleraren en lectoren in de neerlandistiek aan buitenlandse universiteiten. Gent, 1970, S. 78-89.