Старажоўскі сквер | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | сквер |
Размяшчэнне | |
53°55′01″ пн. ш. 27°33′16″ у. д. | |
Раён | Цэнтральны раён |
Гістарычны раён | Старажоўка |
Старажоўскі сквер (руск.: Сторожевский сквер) — сквер у Цэнтральным раёне Мінска. Размешчаны на рагу праспекта Машэрава і вуліцы Старажоўскай[1].
Назва скверу прысвоена рашэннем Мінскага гарадскога савета дэпутатаў ад 22 снежня 2006 года[1],паводле назвы гістарычнага прадмесця Старажоўка.
Сквер размешчаны на тэрыторыі знесеных у 1950-я гады Старажоўскіх могілак. Побач захавалася царква Святой Марыі Магдаліны, узведзеная ў 1847 годзе. На тэрыторыі сквера месціцца Тэатр-студыя кінаакцёра.
Зноскі
- 1 2 Аб прысваенні назваў вуліцы, скверам і мікрараёнам г. Мінска Архівавана 12 жніўня 2020.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.