Старадубскі раён
Стародубский район
Герб alt=Сцяг[d]
Герб Сцяг
Краіна  Расія
Статус раён
Уваходзіць у Бранскую вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Старадуб
Дата ўтварэння 1929
Насельніцтва 43 000
Плошча 1 750 км²
Старадубскі раён на карце
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +7 48348
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Старадубскі раён (руск.: Стародубский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Старадуб.

Геаграфія

Плошча раёна — 1750 км². Асноўныя рэкі — Бабінец, Вабля

Гісторыя

У 1917—1919 гадах тэрыторыя цяперашняга Старадубскага раёна ўваходзіла ў склад УНР, а затым Украінскай дзяржавы гетмана Паўла Скарападскага. У 1919 годзе Старадубскі павет быў перададзены ў склад Гомельскай губерні РСФСР. У 1926 годзе, у сувязі з расфарміраваннем Гомельскай губерні, увайшоў у склад Бранскай губерні.

У 1929 годзе, з увядзеннем новага адміністрацыйнага падзелу, губерні і паветы былі скасаваны. Быў утвораны Старадубскі раён, які спачатку ўвайшоў у Клінцоўскую акругу Заходняй вобласці з цэнтрам у г. Смаленску. 5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Старадубскі раён.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 43 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 18 тыс. Усяго налічваецца 175 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 10 сельскіх паселішчаў:

  • Вараноцкае сельскае паселішча
  • Гарцаўскае сельскае паселішча
  • Дзесятухаўскае сельскае паселішча
  • Занкоўскае сельскае паселішча
  • Запольскахалеевіцкае сельскае паселішча
  • Каменскае сельскае паселішча
  • Меленскае сельскае паселішча
  • Моханаўскае сельскае паселішча
  • Мышкоўскае сельскае паселішча
  • Панураўскае сельскае паселішча

Транспарт

Праз раён праходзіць чыгуначная лінія Унеча — Хутар Міхайлаўскі.

Славутасці

  • Сядзібна-паркавы комплекс Міклашэўскіх, царква Нараджэння Божай Маці і царква Св. Аляксандра Неўскага ў в. Панураўка.
  • Царква Св. Міхала Арханёла ў в. Солава.
  • Царква Свв. апп. Пятра і Паўла ў в. Ялівонка.
  • Царква Св. Мікалая ў в. Яцкавічы.

Гл. таксама

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.