Старадворскі валун | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, каля вёскі Стары Двор, Браслаўскі раён, Віцебская вобласць |
![]() ![]() Старадворскі валун |
|
Старадворскі валун — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1992 года) ў Беларусі. Знаходзіцца за 400 метраў на паўднёвы ўсход ад вёскі Стары Двор Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Апісанне
Шэры дробназярністы граніт. Даўжыня 3,8 м, шырыня 2,2 м, вышыня 0,5 м у абводзе 9 метраў, аб’ём 2,2 м³. Маса каля 6 тон. Прынесены ледавіком 20—18 тысяч гадоў таму са Скандынавіі. На верхняй пляцоўцы захаваліся 7 паглыбленняў дыяметрам 4—5 см, глыбінёй 0,5—2 см, якія зроблены чалавекам 2—2,5 тысячы гадоў таму. Размеркаванне паглыбленняў нагадвае люстраную выяву сузор’я Вялікай Мядзведзіцы.
Літаратура
- Вінакураў В. Ф. Старадво́рскі валу́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 156. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.