Аграгарадок
Стараволя
Хата на месцы, дзе правёў дзяцінства Станіслаў Жукоўскі
Хата на месцы, дзе правёў дзяцінства Станіслаў Жукоўскі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
52°34′09″ пн. ш. 24°19′46″ у. д.
Першая згадка
Вышыня цэнтра
176 м
Колькасць двароў
251
Насельніцтва
657[1] чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовы індэкс
225177[2]
Аўтамабільны код
1
СААТА
1256806028
Стараволя на карце Беларусі ±
Стараволя (Беларусь)
Стараволя
Стараволя (Брэсцкая вобласць)
Стараволя

Стараво́ля[3] (трансліт.: Staravolia, руск.: Староволя) — аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавета. Знаходзіцца за 10 км на захад ад горада Пружаны, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы-Цэнтральныя — Брэст-Цэнтральны. Насельніцтва — 657 жыхароў, 251 двор (2005).

Назва

Паводле мясцовай легенды, назва паселішча паходзіць ад слова «воля», якую тут атрымалі старыя вартаўнікі пушчы, што ахоўвалі Вялікі гасцінец — гандлёвы шлях з Кракава ў Вільню[4].

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1537 годзе, калі каралева Бона падаравала Старую Волю Свята-Троіцкаму касцёлу ў Шарашове.

За расійскім часам — дзве вёскі ў Міхайлаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні[5][6] (Стараволя 1 і Стараволя 2[1]). У 1886 годзе ў абодвух вёсках разам 646 жыхароў, 64 двары. Дзейнічалі царква, вятрак, кузня, карчма. На пачатку XX стагоддзя 982 жыхары.

У 1882 годзе ў прыватным памяшканні была адчынена народнае вучылішча. У 1898 годзе для яе было пабудаванае новае памяшканне, якое захавалася да нашага часу (цяпер гэта правае крыло сучаснай школы). У Першую сусветную вайну дзейнасць вучылішча спынілася.

З верасня 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Шарашоўскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета.

Падчас нямецкай акупацыі ў Вялікую Айчынную вайну былі забітыя 62 жыхары вёскі, 55 старавольцаў загінулі або прапалі бязь вестак на франтах. Будынак школы занялі немцы. У 1944 годзе аднавіліся заняткі ў савецкай школе. У 1956 да будынку было прыбудаванае яшчэ адно крыло. У 1968—1988 гадах у школе працаваў таксама Старавольскі навучальна-кансультацыйны пункт Пружанскай вячэрне-завочнай СШ.

З 17 снежня 1956 года — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы 1036 жыхароў; у 1970 годзе — 952 жыхары; у 2001 годзе — 687 жыхароў, 275 двароў[7]; у 2003 годзе — 652 жыхары, 255 двароў.

1 снежня 2009 года рашэннем Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў № 242 Старавольскі сельсавет расфарміраваны, яго вёскі ўлучаныя ў склад Велікасельскага сельсавета[8].

Інфраструктура

Дзейнічаюць аддзяленне сувязі, базавая школа-сад, Дом культуры, 2 крамы.

Рамонтна-механічныя майстэрні, фельчарска-акушэрскі пункт, ветпункт, філіял ААБ «Беларусбанк».

Транспарт

Вёска налічвае 7 вуліц: Вазнішчыка, Піянерская, Перамогі, Савецкая, Свабоды, Школьная і 17 верасня з завулкам.

Аўтамабільная дарога Р81 Пружаны — граніца Рэспублікі Польшча[9].

Памятныя мясціны

  • Брацкая магіла 35 савецкіх салдат і партызан (1941—1944) — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000651.
  • Мемарыяльная дошка на будынку сельсавета ў памяць старшыні М. В. Вазнішчыка, забітага 27 сакавіка 1947 года.

Страчаная спадчына

Выбітныя асобы

Зноскі

  1. 1 2 Стараволя // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С. 537
  2. Алфавитный список улиц по Староволя (руск.). Белпошта. Праверана 28 ліпеня 2012.(недаступная спасылка)
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  4. Пракаповіч, Наталля.. Белавежкія палацы: да 600-годдзя Белавежскай пушчы. Гісторыя. «Рэха Берасцейшчыны». Праверана 19 чэрвеня 2011.(недаступная спасылка)
  5. Starowola (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 266.
  6. Starowola (3) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 266.
  7. БелЭн 2002.
  8. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Банк законов. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2013. Праверана 24 верасня 2012.
  9. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 24 верасня 2012.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.