Станіслаў Францавіч Рэдэнс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Stanisław Francewicz Redens | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леў Барысавіч Залін | ||||||
Пераемнік | Сямён Мікалаевіч Бурдакоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 мая 1892 |
||||||
Смерць |
12 лютага 1940 (47 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Anna Alliluyeva[d] | ||||||
Партыя | РСДРП — ВКП(б) | ||||||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч, палітык | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Званне | камісар дзяржаўнай бяспекі 1-га рангу (26.11.1935) | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станіслаў Францавіч Рэдэнс (польск.: Stanisław Francewicz Redens; 17 мая 1892, Мазавец, Ломжынская губерня, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 12 лютага 1940) — старшыня ДПУ БССР (1931)
Біяграфія
Паляк. У 1917—1918 гадах працаваў электраманцёрам на Дняпроўскай металургічным заводзе ў с. Каменскае Екацярынаслаўскай губерні. З 1918 года ў органах дзяржаўнай бяспекі — сакратар старшыні ВЧК, старшыня Адэскай, Харкаўскай, затым Крымскай губЧК.
У 1921—1924 гадах — начальнік АВУ ВЧК пры СНК РСФСР (з 1922 года — АОУ ГПУ НКУС РСФСР), старшыня ДПУ Крыма і адначасова начальнік АO Чарнаморскага флоту. З 1924 па 1926 год працаваў сакратаром Прэзідыума ВСНГ. З 1928 года ізноў у органах дзяржбяспекі — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР у Закаўказзе і адначасова старшыня ДПУ Закаўказзя.
У сакавіку — жніўні 1931 года — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР па БВА і адначасова старшыня ДПУ БССР. З 1931 года — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР ва УССР па Маскоўскай вобласці (з 1934 года — начальнік УНКУС СССР па Маскоўскай вобласці), народны камісар унутраных спраў Казахскай ССР. Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Арыштаваны 22 лістапада 1938 года «як польскі шпіён і актыўны ўдзельнік контррэвалюцыйнай змоўніцкай арганізацыі ў органах НКУС». 21 студзеня 1940 Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суду СССР прысуджаны па артыкулах 58-1 «а», 58-8 і 58-11 УК РСФСР да ВМП. Прысуд прыведзены ў выкананне 12 лютага 1940 года. Рэабілітаваны вызначэннем Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 16 лістапада 1961 года.
Зноскі
Літаратура
- В. Н. Надтачаев / Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1